Галоўнае — убраць бульбу
Алена Казлова
У Магiлёўскай вобласцi прыступiлi да ўборкi бульбы. Паводле iнфармацыi на ўчарашнi дзень, убрана пакуль толькi 3 працэнты. Ураджайнасць — 231 цэнтнер з гектара.
Спецыялiсты гавораць, што клубнi вадзянiстыя, хоць сур’ёзна гаварыць пра якасць бульбы яшчэ рана. Ясна толькi адно: узiмку давядзецца прадукцыю перабiраць. Сельскiя гаспадаркi, якiя вырошчваюць шмат бульбы, ёсць у Кiраўскiм, Шклоўскiм, Бабруйскiм, Магiлёўскiм i Крычаўскiм раёнах. Iх кiраўнiкi лiчаць, што не варта панiкаваць з-за складаных умоў надвор’я: маўляў, будзем працаваць — выратуем ураджай. У калгасе «Рассвет» Кiраўскага раёна спадзяюцца на надвор’е i ўласныя сiлы, каб убраць нядрэнны ўраджай бульбы. У сялянскай гаспадарцы «Элiтгас «Дыяна» Шклоўскага раёна лiчаць, што сёлетнi год даволi складаны, але ўсё ж спадзяюцца ўзяць бульбы 250—300 цэнтнераў з гектара. У эксперыментальнай базе «Дашкаўка» Магiлёўскага раёна ўжо запрашаюць усiх спажыўцоў за бульбай — за насеннем i харчовай, любога памеру. Бульбаводы не абвяргаюць iнфармацыi, што дажджы перашкаджаюць, але пакуль не называюць сiтуацыю крытычнай. Галоўнае — выйсцi ў поле i ўбраць тое, што вырасцiлi. Сталi капаць бульбу i на прыватных падворках. Якраз прыватнiкi вырошчваюць больш за 90 працэнтаў усёй бульбы Магiлёўшчыны. Ураджай тут розны: на пясчаных глебах бульба ўрадзiла добра, у нiзiнах — пагнiла. Спецыялiсты раяць людзям: дайце выкапанай бульбе паляжаць два тыднi, каб яна добра высахла, перш чым закладваць яе на захоўванне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёўскай вобласцi прыступiлi да ўборкi бульбы. Паводле iнфармацыi на ўчарашнi дзень, убрана пакуль толькi 3 працэнты. Ураджайнасць — 231 цэнтнер
|
|