Мядзел сустракае экалагiчны форум
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
У розных рэгiёнах Беларусi апошнiм часам былi праведзена тры штогадовыя рэспублiканскiя экалагiчныя форумы. Чарговае такое мерапрыемства прымае Мiнская вобласць. Экалагiчны форум адбудзецца ў Мядзелi з 8 па 10 верасня.
Мэта мерапрыемства — папулярызацыя экалагiчнага выхавання. Як паведамiў старшыня Мядзельскага райвыканкама Iван Муха, чакаецца, што сёлетнi форум наведаюць каля тысячы гасцей. У тым лiку i з-за межаў Беларусi — у Мядзел прыедуць дэлегацыi з рэгiёнаў Расii. Паводле слоў Iвана Мухi, ужо зараз распрацаваны спецыяльныя маршруты па раёну. Напрыклад, плануецца, што госцi наведаюць вядомы дзiцячы аздараўленчы лагер «Зубраня». Адной з «кропак» агульнага маршруту стане таксама i вёска Камарова. Апроч таго, у планах мерапрыемства — правядзенне навукова-практычнай канферэнцыi «Удзел Рэспублiкi Беларусь у рэалiзацыi палажэнняў мiжнародных прыродаахоўных канвенцый», знаёмства з работай устаноў адукацыi з экалагiчным ухiлам, прыродаахоўных аб’ектаў, правядзенне выставы «Сучасныя тэхналогii ў галiне рацыянальнага прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя», а таксама шырокая мастацка-забаўляльная праграма. Дарэчы, у рамках падрыхтоўкi да форуму на добраўпарадкаванне Мядзельскага раёна выдаткаваны значныя сродкi, у тым лiку i з абласнога бюджэту. У работах задзейнiчаны як мясцовыя прадпрыемствы, так i будаўнiчыя арганiзацыi з усёй Мiншчыны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У розных рэгiёнах Беларусi апошнiм часам былi праведзена тры штогадовыя рэспублiканскiя экалагiчныя форумы. Чарговае такое мерапрыемства прымае Мiнска
|
|