На МП занята 415,1 тыс. чалавек
Iгар ГРЫШЫН
Паводле апошнiх даных Мiнстата, на 1 лiпеня ў краiне функцынавала 32,2 тысячы малых прадпрыемстваў.
Як адзначаюць у Мiнэканомiкi, найбольшая колькасць МП занята ў гандлi i грамадскiм харчаваннi — 40,8 працэнта. 23,5 працэнта такiх прадпрыемстваў занята ў прамысловасцi, 12,4 — у будаўнiцтве, 5,5 працэнта — у транспарце. А вось колькасць працуючых на МП склала 415,1 тысяча чалавек. Мiж iншым, па колькасцi працуючых лiдзiруюць прамысловыя прадпрыемствы — 39,4 працэнта ад агульнай колькасцi занятых на МП, на прадпрыемствах гандлю i грамадскага харчавання занята 24,5 працэнта, у будаўнiцтве — 15,8 працэнта. З пачатку года павялiчылася на 6,3 тысячы чалавек колькасць iндывiдуальных прадпрымальнiкаў: на 1 лiпеня iх колькасць склала 184,3 тысячы чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошнiх даных Мiнстата, на 1 лiпеня ў краiне функцынавала 32,2 тысячы малых прадпрыемстваў |
|