Ад слова да словаПа вашай просьбе Апагей (грэч. apogeios) — 1. Пункт арбiты Месяца цi штучнага спадарожнiка Зямлi, найбольш аддалены ад цэнтра Зямлi. 2. (перан.) Вышэйшая ступень, найвышэйшы росквiт чаго-небудзь.Буцiк (фр. boutique) — невялiкi магазiн вышэйшага разраду з вельмi дарагiмi моднымi таварамi. Гонi — вялiкая, доўгая нiва; (паэт.) прастор, зямля. Грузны — масiўны, цяжкi; тоўсты, непаваротлiвы (часцей пра чалавека, яго цела). Духмень — (разм.) душнае надвор’е, паветра; духата. Дэфолт (англ. default) — спыненне выплаты працэнтаў па каштоўных паперах, крэдытах, а таксама спыненне абслугоўвання i выплат па даўгах. Казус — выпадак, здарэнне; сустрэча, незвычайнасць; адметны судовы выпадак. Кiтаваць — замазваць кiтам (кiт — вязкае рэчыва для замазвання шчылiн памiж шыбамi i рамай у вокнах). Кiшмiш — сорт вiнаграду без костачак, а таксама разын-кi з гэтага вiнаграду. Лагапатыя — заганы ў вымаўленнi (картавасць, шапялявасць, заiканне i пад.). Лiман (грэч. limen) — залiў у нiзоўях ракi цi салёнае возера паблiзу мора (звычайна багатае лячэбнымi гразямi). Максiмалiзм — крайнасць у якiх-небудзь патрабаваннях, поглядах. Матрыкул (лац. matricula) — 1. (уст.) Залiковая кнiжка. 2. Афiцыйны спiс якога-небудзь саслоўя, установы, узносаў, даходаў i г.д. Настальгiя — туга па радзiме; увогуле туга па мiнуламу. Непярэлiўкi — (разм.) кепскiя справы; нявыкрутка. Падол — нiжкi край сукенкi, кашулi i пад. Фрывольны (фр. frivole) — не зусiм прыстойны, легкадумны, двухсэнсоўны, нясцiплы. Эмiтэнт — юрыдычная або фiзiчная асоба, якая выпускае ў абарачэнне грашовыя знакi, каштоўныя паперы або плацежаразлiковыя паперы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апагей (грэч. apogeios) — 1. Пункт арбiты Месяца цi штучнага спадарожнiка Зямлi, найбольш аддалены ад цэнтра Зямлi. 2. (перан.) Вышэйшая ступень, найв
|
|