У Мазыры ствараецца магутнае падземнае сховiшча газу
Iгар ГРЫШЫН
ААТ «Белтрансгаз» плануе ў сцiслыя тэрмiны рэалiзаваць унiкальны праект — стварыць у Гомельскай вобласцi ў адкладаннях каменнай солi сучаснае падземнае сховiшча газу. У перспектыве аб’ём захоўвання палiва ў Мазырскiм сховiшчы складзе больш 1 млрд кубаметраў, паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе «Белтрансгазу».
Як адзначаюць спецыялiсты, на рэалiзацыю праекта адведзены год i дзесяць месяцаў. Для захоўвання газу будуць выкарыстоўвацца ўжо гатовыя камеры на тэрыторыi магутнага радовiшча каменнай солi, якiя перапрафiлююць пад захоўванне газу. Як мяркуецца, першая закачка блакiтнага палiва адбудзецца ўжо ў снежнi наступнага года. Перспектыўнасць гэтага праекта не выклiкае нiякiх сумненняў. У «Белтрансгазе» падкрэслiваюць, што сутачная магутнасць адбору новага падземнага сховiшча газу дазволiць у крытычных сiтуацыях не толькi перакрыць патрэбы нашай краiны, але i аказаць падтрымку ўсiх транзiтных патокаў газу спажыўцам Еўропы. Геаграфiчнае ж размяшчэнне аб’екта ў цэнтру Еўропы дазволiць практычна iмгненна рэагаваць на сiтуацыю з транзiтам газу i своечасова падтрымлiваць патокi ў патрабуемых аб’ёмах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААТ «Белтрансгаз» плануе ў сцiслыя тэрмiны рэалiзаваць унiкальны праект — стварыць у Гомельскай вобласцi ў адкладаннях каменнай солi сучаснае падземна |
|