У канторы застаўся адзiн дыспетчар — усе на ўборцы цыбулi
Святлана ЯСКЕВIЧ
— Уборка ўсiх сельскагаспадарчых культур у гаспадарцы ў самым разгары, — сказаў карэспандэнту «Звязды» дырэктар СВК «Батчы» Кобрынскага раёна Вiктар Балабушка. — Добра ўрадзiла кукуруза. У дзень закладваем на сiлас па 700—800 тон. Летась уступiлi ў зiмоўку грамадскага статка з паўтарагадовым запасам кармоў. Цяпер плануем нарыхтаваць не менш.
А на бульбяных палетках шчыруюць вяскоўцы. Гаспадарка вырошчвае бульбу толькi на 20 гектарах, затое агульная плошча ўласных сотак працаўнiкоў i пенсiянераў у дзесяць разоў большая. Ужо другi тыдзень працуюць бульбакапалкi. Прыкладна палова вяскоўцаў сабралi другi хлеб са сваiх участкаў. Камбайнер Сяргей Ляўкун сказаў, што з вырошчваннем бульбы ў яго гаспадарцы няма нiякiх праблем. Тэхнiка СВК i пасадзiць, i выкапае, i ўвесь неабходны летам догляд правядзе. Людзям застаецца толькi сабраць клубнi ды высыпаць ва ўласны склеп. Усе камбайнеры гаспадаркi пераселi зараз на трактары i працуюць на пасяўной ды ўборцы. Ужо два днi як пачалi збiраць з палёў сталовыя буракi i моркву. I самае галоўнае, паводле слоў кiраўнiка «Батчы», паспець пагоднымi днямi «выхапiць» з зямлi цыбулю. На палi з гэтай культурай выйшлi ўсе, хто толькi мог. У канторы не засталося нiкога акрамя дыспетчара, прыйшлi на падмогу i вучнi мясцовай школы. Летась гаспадарка вырасцiла 400 тон цыбулi, пакуль убралi недзе каля сотнi тон, але спадзяюцца, што i зараз будзе не менш.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Уборка ўсiх сельскагаспадарчых культур у гаспадарцы ў самым разгары, — сказаў карэспандэнту «Звязды» дырэктар СВК «Батчы» Кобрынскага раёна Вiктар Б |
|