21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Недалучаныя» каардынуюцца

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

Погляд эксперта

Завяршыўся XIV самiт Руху недалучэння ў Гаване, у якiм прынялi ўдзел 118 дэлегацый. Нагадаем, што Беларусь стала паўнапраўнай удзельнiцай гэтай мiжнароднай арганiзацыi 8 гадоў таму. З якiм багажом вярнулася ў Мiнск наша дэлегацыя: вынiкi сустрэчы i перспектывы супрацоўнiцтва Беларусi з iншымi краiнамi — удзельнiцамi руху? Па каментарый мы звярнулiся да вядомага беларускага палiтолага Юрыя ШАЎЦОВА.

— Юрый Вячаслававiч, давайце пачнём з рэтраспекцыi: Рух недалучэння ў мiнулым i сённяшнi — што змянiлася?

— Некалi вельмi аўтарытэтны (у 60—70-я гады) Рух недалучэння страцiў сваю моц, дынамiку пасля распаду Савецкага Саюза, — сцвярджае палiтолаг. — Нельга сказаць, каб ён увогуле нiчога не значыў у свеце, аднак ён не быў тым трэцім цэнтрам глабальнай сiлы, як першапачаткова задумвалася, на якi ўзровень ён iмкнуўся выйсцi. Апошнiм часам гэты рух зноў пачынае набываць дынамiку. Звязана гэта перш за ўсё з тым, што ЗША, стварыўшы монацэнтрычны глабальны парадак, выклiкалi сваёй палiтыкай незадаволенасць i нават процiстаянне ў шэрагу рэгiёнаў. Здаецца, зараз гэты супрацiў становiцца ўсё больш эфектыўным. Прынамсi, Штаты так сканцэнтравалiся на Блiзкiм Усходзе, што iм не хапае сiлы кантраляваць сiтуацыю ў Лацiнскай Амерыцы. На сённяшнi дзень Венесуэла адкрыта займае ўстойлiвую антыамерыканскую пазiцыю. Побач з ёю на гэтых пазiцыях i Балiвiя, i Куба, да таго ж яшчэ Мексiка раскалолася на дзве часткi, i нельга выключаць, што гэтай восенню там адбудзецца грамадзянская вайна. Гэта толькi па Лацiнскай Амерыцы, што казаць пра Еўропу, якая аб’ядналася ў агульную эканамiчную прастору — канкурэнтную ЗША, хоць i неканфлiктную. Як бачыце, у сiтуацыi з Iракам еўрапейскiя краiны не дазволiлi Штатам задзейнiчаць механiзм НАТО. Сёння ўсе рэгiёны, што стаяць на антыамерыканскiх пазiцыях, iмкнуцца скаардынаваць сваю палiтыку. Падкрэслю, што гэта не фронт супраць ЗША, гэта зусiм новая сiстэма ўзаемаадносiнаў памiж тымi рэгiёнамi, якiя не кантралююцца ЗША i больш таго — паспяхова кiдаюць выклiк Штатам. Не думаю, што гэта можа прывесцi да нейкага глабальнага антыамерыканскага блока, проста ўзнiкла спрыяльная глеба для каардынацыi.

Пацверджанне таму — гаванскi самiт, вынiк i адначасова штуршок актывiзацыi каардынацыйных працэсаў памiж краiнамi — прыхiльнiцамi шматпалярнага свету.

— Наколькi актыўная пазiцыя Беларусi ў Руху недалучэння?

— Натуральна, што Беларусь, як краiна, якая сутыкаецца са складанасцямi ва ўзаемаадносiнах з ЗША i з Захадам у цэлым, займае досыць актыўную пазiцыю, iмкнецца неяк дынамiзаваць гэту сiстэму. Аб актыўнасцi Беларусi сведчыць тое, што нашы iнiцыятывы ўвайшлi ў вынiковыя дакументы самiту. Iнiцыятывы цiкавыя i натуральныя для Беларусi. Мы ўжо не першы год уздымаем праблему рабства, гандлю людзьмi i барацьбы з гэтым. Далёка не ўсе краiны надаюць гэтаму столькi ўвагi, колькi наша. Яшчэ больш важная iнiцыятыва звязана з непадтрымкай краiнамi трэцяга свету эканамiчных санкцый, уведзеных якой-небудзь дзяржавай.

Патлумачу: калi краiна A ўвяла санкцыi ў адносiнах да краiны E, гэта не значыць, што B, С, D павiнны аўтаматычна падтрымаць такую iнiцыятыву. Праблема злабадзённая, бо ў дэмакратычным грамадстве вельмi папулярнай мерай становяцца эканамiчныя санкцыi, iх вельмi актыўна практыкуюць ЗША.

З iдэалагiчнага пункту гледжання, такая салiдарная пазiцыя ўдзельнiкаў Руху вельмi важная. Яна скiравана на барацьбу за самастойнасць гэтых краiн.

Пазiцыя Беларусi адрознiваецца ад пазiцый iншых краiн яшчэ i тым, што прадстаўнiкi нашай дэлегацыi выступалi з канкрэтнымi прапановамi ў адрозненне ад тых, чые прамовы былi дэкларатыўна-лозунгавымi. А ўлiчваючы, што прапановы гэтыя былi прыняты, вiдавочна да нашага голасу прыслухоўваюцца. Самая цiкавая з нашых прапаноў звязана з тэхналагiчным бокам.

Жыццё пакажа, цi будзе гэтая канцэпцыя працаваць, але яна вельмi слушная i перспектыўная. Беларусь прапанавала разглядаць сябе ў якасцi цэнтра вытворчасцi тэхналогiй, якiм яна была пры Савецкiм Саюзе. Гэта канцэпцыя падтрымлiвае iдэю непрымання эканамiчных санкцый, бо Захад iмкнецца абмежаваць доступ многiх краiн трэцяга свету да высокiх тэхналогiй. З гэтым сутыкаюцца Iран, Паўночная Карэя, Куба, Венесуэла i iнш. Беларусь, як еўрапейская краiна, што гатова развiваць высокiя тэхналогii, па сутнасцi з’яўляецца праваднiком магутнай знешнепалiтычнай дактрыны. Мы гатовы iсцi на вельмi высокi ўзровень тэхналагiчнай iнтэграцыi з такiмi краiнамi, якiм Захад не дазваляе тэхналагiчна развiвацца.

— Якi адбiтак накладвае тое, што Беларусь — адзiная еўрапейская краiна ў Руху Недалучэння?

— На сiмвалiчным узроўнi мы пераймаем ролю Югаславii ў 60-х. Гэта своеасаблiвая iнерцыя, што ў руху ўдзельнiчаюць не толькi азiяцкiя цi афрыканскiя краiны, але i еўрапейскiя. Для тых рэгiёнаў, якiя маюць адчувальны вопыт каланiяльнай залежнасцi ад еўрапейцаў, вельмi важна ведаць, што не ўсе белыя — каланiзатары i прыгнятальнiкi. Гэта ўплывае на культурныя, духоўныя адносiны, памяншае варожасць краiн трэцяга свету да Еўропы.

— Рух недалучэння стварыў выдатную пляцоўку для дадатковых замежных кантактаў Беларусi...

— Двухбаковыя кантакты — гэта больш глыбокае ўзаемадзеянне. Рух недалучэння дае Беларусi месца ў нейкай глабальнай iдэалогii: пры такой актыўнай пазiцыi Беларусi прадстаўнiкам iншых краiн не даводзiцца весцi размову пра нашу iзаляцыю. А партнёрства з краiнамi — удзельнiцамi Руху недалучэння адкрывае для нас новыя гарызонты. Самая гарачая перспектыва — супрацоўнiцтва з Венесуэлай. Калi на пачатку года ў нас з ёй не было практычна нiякага гандлёвага абароту, то на наступны год мы будзем мець паўмiльярдны абарот, а то i больш. У перспектыве гэты паказчык павялiчыцца да 2—3 мiльярдаў. Нельга забывацца i на тое, што Венесуэла — частка агульнага паўднёва-амерыканскага рынку, да якога мы цяпер маем доступ.

— Аднак самы галоўны iнтарэс Беларусi ў Венесуэле — здабыча нафты?..

— Нам ужо адведзена 4 пляцоўкi ў далiне ракi Арынока побач з плошчамi, прызначанымi для Кiтая, Расii, Iрана. Мяркую, беларуская нафта, здабытая там, пойдзе ў продаж яшчэ да новага года. Мы валодаем велiзарным вопытам здабычы нафты яшчэ з часоў Савецкага Саюза ды i зараз мы здабываем нафту ў Гомельскай вобласцi (каля 2 мiльёнаў тон штогод). У Венесуэлы свае тэхналогii здабычы, гэта будзе ўзаемны абмен, стварэнне сумесных прадпрыемстваў.

Гэта амаль 100-працэнтная перспектыва, прычым куды больш выгадная чым супрацоўнiцтва з Расiяй, бо прыбытку ад продажу нафты Штатам хопiць, каб перакрыць затраты на закупку ў Расii. Больш аддаленая перспектыва — балiвiйскi газ. Будаўнiцтвам газаправоду зоймуцца Венесуэла, Балiвiя, магчыма Бразiлiя. Венесуэльская нафта разам з балiвiйскiм газам дораць нам надзею на ўласную энерганезалежнасць. Беларусь зацiкаўлена таксама ў тым, каб пастаўляць у Венесуэлу прадукцыю машынабудаўнiчай вытворчасцi. Венесуэла — краiна багатая сыравiнай, але бедная ў плане развiцця, ёй выгадна перакачаць частку сваiх нафтадолараў у перапрацоўчую прамысловасць i павысiць узровень жыцця. У Венесуэлы вялiзныя планы — iмкненне развiць усё, у тым лiку i сельскагаспадарчую вытворчасць. Беларусь плануе пабудаваць там тры аграгарадкi — увасабленне нашых сельскагаспадарчых тэхналогiй. Беларускiя машынабудаўнiчыя заводы маюць планы пабудовы ў Венесуэле зборачных прадпрыемстваў, у гэтым зацiкаўлены БелАЗ, МАЗ, МТЗ, Гомсельмаш i iнш. Заказаў прадукцыi беларускага ваенна-прамысловага комплексу можа быць на мiльярд долараў. Ну i зразумела, экспарт калiю.

— Цi не парадаксальна, што краiны, якiя аб’явiлi аб сваёй антыамерыканскай пазiцыi, робяць стаўку на ЗША як асноўны рынак збыту?

— Антыамерыканiзм — гэта не нешта экзiстэнцыяльнае, гэта канкрэтная рэакцыя на канкрэтную палiтыку ЗША ў адносiнах пэўных рэгiёнаў. Гэта не халодная вайна, не раскол, а перад Рухам недалучэння не стаiць задача пабудаваць другi Савецкi Саюз. Гэта ўсяго толькi iмкненне стварыць справядлiвае грамадства.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завяршыўся XIV самiт Руху недалучэння ў Гаване, у якiм прынялi ўдзел 118 дэлегацый. Нагадаем, што Беларусь стала паўнапраўнай удзельнiцай гэтай мiжнар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика