21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускi «Смалiвуд»

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марына БЕГУНКОВА

Ужо не першы год Беларусь з’яўляецца своеасаблiвай пляцоўкай для працы расiйскiх кiнематаграфiстаў. На тэрыторыi нашай краiны былi зняты такiя вядомыя серыялы i фiльмы, як «Каменская», «Паляванне на пiранню»... Зараз, непадалёк ад Смалявiч, у вёсцы Каменка, пачалiся здымкi новага фiльма знакамiтага расiйскага рэжысёра Уладзiмiра Хацiненкi «1612 год».

...На здымачную пляцоўку мы трапiлi ў самы разгар рэпетыцыi перад адным з кульмiнацыйных момантаў фiльма.

— Гэта яшчэ i вельмi складаная сцэна, — усмiхаецца Уладзiмiр Хацiненка, — бо тут задзейнiчана вялiкая масоўка. Людзi, безумоўна, мясцовыя (не ехаць жа нам у Тулу са сваiм самаварам!), але вельмi таленавiтыя! I таму здымаем хутка!

— Сонца зойдзе за хмару праз 2 хвiлiны! Можна будзе здымаць! — узрушана крычаць рэжысёру, i той шпарка бяжыць на сваё месца, а мы аглядаемся. Мясцовыя жыхары ўжо ахрысцiлi гэта месца «Смалiвудам».

...Па сцэнарыю гэта невялiкi гарадок недзе ў Расii пачатку XVII стагоддзя з выдуманай назвай Навалак. Маленькiя драўляныя хаткi, прыгожая царква з пяццю купаламi, вакол iмправiзаванага гарадка — вялiзная крапасная сцяна. Нiколi ў жыццi не здагадацца, што пабудаваная гэта прыгажосць за два месяцы. Аўдзельнічалі ў будаўніцтве 200 будаўнiкоў! Дарэчы, паводле слоў рэжысёра карцiны, такiх дэкарацый яшчэ не будавалi на тэрыторыi былога Савецкага Саюза. Нават у свеце за такi мiнiмальны прамежак часу вельмi рэдка ўзводзiцца такая прыгажосць!

За спiнамi мы чуем «матор» i хуценька бяжым да здымачнай пляцоўкi. Дарэчы, дзеянне фiльма адбываецца ў час заканчэння так званага расiйскага «смутного времени» — якраз 1612 год. Адсюль i рабочая назва фiльма.

З трэцяга дубля сцэна была знята, i ва ўсiх стаўся невялiчкi адпачынак. Мясцовыя яшчэ не звыклiся з тым, што амаль кожны дзень працуюць са знакамiтымi асобамi, таму хуценька бяруць аўтографы i фатаграфуюцца ў абдымку з акцёрамi. Больш за ўсё падыходзяць да Марата Башарава. Мы таксама не змаглi ўпусцiць такую магчымасць! I прадоўжылi размову з Уладзiмiрам Хацiненкам.

— Чаму расiйскiя рэжысёры прыязджаюць здымаць свае фiльмы да нас?

— Прычын шмат. Па-першае, тут, у Беларусi, вельмi спакойна. Напрыклад, для таго, каб даехаць у прыгарад Масквы, трэба змарнаваць дзве гадзiны туды i дзве адтуль! У Мiнску, дзякуй Богу, усё значна прасцей. Па-другое, здымаць у Беларусi, безумоўна, грашова больш эканамiчна. Але асабiста для мяне спакой — самае галоўнае!

— Што вы думаеце пра Беларусь?

— О, Беларусь — вельмi цiкавая краiна — i прырода, i людзi. Дзяўчаты — смак! Нават мая жонка здзiўляецца, якiя яны зграбныя i прыгожыя! А кухня! Проста дзiва! У эпiзадычных ролях здымаецца шмат беларусаў. I з iмi ўсiмi вельмi прыемна працаваць! Бывае так, што i акцёры таленавiтыя, i сцэнарый добры, а людзей добрых няма! А беларусы — эмацыянальныя, праўдзiвыя ў сваiх пачуццях. Я нiколi не стамляюся паўтараць: галоўнае — людзi! Я вельмi задаволены, што мы здымаем наш фiльм менавiта тут.

На жаль, наша размова працягвалася нядоўга — здымачнай групе трэба было працаваць далей. Напрыканцы Уладзiмiр Хацiненка адзначыў, што гэтую прыгоднiцка-авантурную карцiну можна будзе пабачыць на экранах толькi праз год. А на пытанне: «Цi прыедзеце здымаць да нас свой наступны фiльм?» адказаў проста: «А як жа!».

Усяго ж у Беларусi 11 праектаў знаходзяцца ў рабоце. Паводле слоў дырэктара нацыянальнай кiнастудыi «Беларусьфiльм» Аляксандра Яфрэмава, пакуль абмяркоўваюцца праекты з кiнематаграфiстамi Iндыi, Iрана i iншых краiн.

— Зараз увесь свет працуе менавiта так, — заўважыў ён. — Гэта няправiльна — замкнуцца i спрабаваць рабiць нешта незвычайнае, але сваё! У сумеснай працы мы не страчваем квалiфiкацыю i атрымлiваем выхад на расiйскi рынак. У нашых далейшых планах — рабiць таленавiтае беларускае кiно. I хочам, каб чэргi стаялi не на якi-небудзь чарговы замежны блокбастэр, а на наш, беларускi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо не першы год Беларусь з’яўляецца своеасаблiвай пляцоўкай для працы расiйскiх кiнематаграфiстаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика