Каму прад’явiць прэтэнзiю?
Iнга МIНДАЛЁВА
У нашых грамадзян штодзень узнiкае шмат пытанняў i праблем наконт абароны сваiх спажывецкiх правоў. Каб дапамагчы сваiм чытачам знайсцi на iх адказы, «Звязда» запрасiла на «прамую лiнiю» старшыню Беларускага таварыства абароны спажыўцоў Ганну Уладзiмiраўну СУШУ.
(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 19 i 20 верасня.) — Вольга Пiлiпаўна з Магiлёва на лiнii. Набыла ў гандлёва-выставачным цэнтры джынсы, а дома рагледзела, што яны з бракам. Вярнулася ў цэнтр, але прадавец адмовiлася ўзяць тавар назад, маўляў, гаспадар забаранiў, i Кнiгi скаргаў у яе не аказалася. Тэлефон гаспадара яна таксама не дае. Што мне рабiць? — Тут вiдавочнае парушэнне вашых правоў спажыўца. Па закону вы маеце права на замену. Калi прапанаваныя прадаўцом варыянты вас не задаволiлi, можаце патрабаваць вярнуць грошы за джынсы. У кожнага iндывiдуальнага прадпрымальнiка павiнна быць столькi кнiг заўваг i прапаноў, колькi ў яго гандлёвых «кропак». Кнiгу вам павiнны прадаставiць у любым боксе. Калi спажыўцу яна не прадастаўляецца, можна звяртацца з заявай у раённую iнспекцыю Мiнiстэрства па падатках i зборах. — Святлана з Мiнска вас турбуе. Гэтым летам ездзiлi з сям’ёй адпачываць у Крым. Вярталiся назад на цягнiку (не ўкраiнскiм, а беларускiм). Ён прыбываў у сталiцу прыкладна ў 11.30, а ўжо ў 8.20 праваднiца заявiла, што яна закрыла i здала касу. Такiм чынам, чаю, шаноўныя пасажыры, вы не пап’яце. Цi не парушаюцца тут мае правы спажыўца i каму я магу паскардзiцца? — Шаноўная Святлана, Беларуская чыгунка заяўляе, што прадастаўляемы ёй сэрвiс знаходзiцца на высокiм узроўнi, аднак, як бачым, недарэчнасцi яшчэ здараюцца. Са сваёй прэтэнзiяй вы адразу ж маглi звярнуцца да начальнiка цягнiка, альбо па прыбыццi ў Мiнск — ва ўпраўленне Беларускай чыгункi. I, безумоўна, маглi папрасiць у праваднiцы Кнiгу заўваг i прапаноў. — Дзень добры, у мяне такое пытанне. 6 месяцаў таму ў фiрменным сталiчным магазiне мы з жонкай набылi газавую плiту расiйскай вытворчасцi. Тэрмiн гарантыi — 2 гады. Зараз у плiце не запальваецца духоўка. Глянулi ў гарантыйны талон, а там указаны адрасы i тэлефоны пунктаў сэрвiсу толькi на тэрыторыi Расii. Цi не ўзнiкнуць у нас праблемы з рамонтам? — Вам трэба звярнуцца ў магазiн, дзе вы зрабiлi пакупку. Рамонт павiнен быць праведзены ў 14-дзённы тэрмiн. Калi супрацоўнiкi магазiна вам гэтага не гарантуюць (што хутчэй за ўсё), вы маеце права патрабаваць скасавання дагавору i вяртання вам заплачаных грошай. — Наталля Валер’еўна з Чысцi дазванiлася. Днямi я набыла дзве розныя пары туфляў — у Маладзечне i ў Мiнску (пакупкi былi зробленыя ў гандлёва-выставачных цэнтрах). На адну пару (у Мiнску) мне далi гарантыю 60 дзён, на другую — 15. Цi можа тэрмiн гарантыi на абутак быць такiм кароткiм i хто яго вызначае? — Гарантыйны тэрмiн устанаўлiвае вытворца. Калi ён гэтага не зрабiў — гэта мае права зрабiць прадавец. Спажыўцы часта звяртаюцца да нас з аналагiчнымi пытаннямi — якi тэрмiн гарантыi iснуе на канкрэтны абутак. Мы заўсёды раiм пацiкавiцца ў прадаўца, якi тэрмiн устанавiў вытворца. Аднак ёсць пэўная норма ў Законе «Аб абароне правоў спажыўца», у якой гаворыцца: калi гарантыйныя тэрмiны цi тэрмiны годнасцi не ўстаноўлены, цi гарантыйныя тэрмiны складаюць менш 2 гадоў, спажывец мае права заявiць патрабаваннi на замену цi скасаванне дагавора ў азначаныя тэрмiны. Яму прадастаўлена права на правядзенне экспертызы. Бывае так, што дэфект быў закладзены першапачаткова, яшчэ на фабрыцы, а не ўтварыўся па заканчэннi гарантыйнага тэрмiну. Гэта можна даказаць з дапамогай нашых экспертаў, i вось тут гарантыйны тэрмiн ролi не iграе. Галоўная заўвага: недахоп трэба выявiць не пазней чым праз 2 гады з моманту перадачы абутку спажыўцу. Ёсць яшчэ цiкавы момант: тэрмiн гарантыi перарываецца з надыходам iншага сезона. Скажам, зiмовыя боты вы набылi ў пачатку лютага з тэрмiнам гарантыi 70 дзён. З 1 сакавiка тэрмiн гарантыi перарываецца i аднаўляецца з 15 лiстапада (70-28=42 днi гарантыi). — Зоя з Мiнска. Ганна Уладзiмiраўна, добры дзень вам. На Заходнiм рынку ў прадаўцоў садавiны-гароднiны, якiя стаяць на вулiцы, электронныя вагi мяняюць паказаннi ад павеваў ветру. Я спецыяльна праверыла, пахадзiла сярод латкоў, папрасiла адключыць вагi i зноў уключыць. Усё роўна лiчбы «скачуць». Як я магу давяраць такiм вагам? — У вас, як у спажыўца, ёсць права выбару. Проста рабiце пакупкi ў iншым месцы, на крытым ранку цi ў магазiне. Увогуле, у асеннi перыяд у нас многа скаргаў на абважванне i аблiк прадаўцоў латочна-рознiчнага гандлю. Мы год таму нават звярталiся ў раённае Упраўленне ўнутраных спраў, каб яны прынялi адпаведныя меры ў дачыненнi да шэрагу сталiчных прадаўцоў латкоў, у прыватнасцi тых, хто гандляваў на тэрыторыi Маскоўскага раёна. Абважванне i аблiк — гэта эканамiчныя злачынствы. — З Брэсцкай вобласцi. Такое пытанне. Учора звяртаюся да прадаўца ў магазiне: вараная каўбаса свежая? Так, адказвае прадавец, на мiнулым тыднi прывезлi. Гэта свежая цi ўсё ж не? — Вам трэба было глянуць на тэрмiн годнасцi — да якога чысла каўбасу трэба рэалiзаваць. Некалi вараная каўбаса мела вельмi кароткi тэрмiн рэалiзацыi — 2—3 сутак. Аднак зараз пры яе вытворчасцi выкарыстоўваюць кампаненты, якiя значна падаўжаюць тэрмiны захоўвання i рэалiзацыi. — З Барысава тэлефаную. У Доме быту згубiлi басаножкi, якiя я аднесла мяняць набойкi. Потым мы доўга спрачалiся з майстрам аб памеры кампенсацыi, бо не маглi дамовіцца, колькi ж каштавалi басаножкi на час прыёмкi. Чаму пры прыняццi абутку адразу не агаворваюць яго прыблiзны кошт з улiкам зносу? — Пры прыёмцы адразу ўстанаўлiваюць працэнт зносу. У дадзеным выпадку вы маеце права на кампенсацыю ў памеры двукратнага кошту абутку мiнус гэты працэнт. А даказаць, колькi каштавалi вашы басаножкi вам дапаможа чэк, якi вы i кожны спажывец павiнны захоўваць увесь тэрмiн службы тавару. «Гарачы тэлефон» Беларускага таварыства аховы спажыўцоў: 262-96-08; юрыстаў: 226-84-21.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашых грамадзян штодзень узнiкае шмат пытанняў i праблем наконт абароны сваiх спажывецкiх правоў. Каб дапамагчы сваiм чытачам знайсцi на iх адказы,
|
|