«Дрэнны хлопец» прагаладаўсяСпорт-тайм Беларус Сяргей Ляховiч упершыню будзе абараняць тытул чэмпiёна свету па версii WBO. Адабраць пояс у яго вырашыў амерыканец Шэнан Брыгс па мянушцы «Гармата». Перад боем у Фiнiксе (адбудзецца 4 лiстапада) баксёр заявiў, што вельмi «галодны», таму прагне перамогi. Дарэчы, Брыгс паабяцаў спачатку расправiцца з Ляховiчам, а потым адабраць паясы ва ўсiх супервасавікоў ў на постсавецкай прасторы — Алега Маскаева, Мiкалая Валуева, Уладзiмiра Клiчко.Карупцыя ў англiйскiм футболе Толькi сцiх скандал у iтальянскай серыi «А», як адмоўны бок гульнi № 1 усплыў у Вялiкабрытанii. Брытанскi канал BBC выпусцiў фiльм аб карупцыi ў англiйскiм футболе: скрытая камера зафiксавала перамовы памiж агентамi i прадстаўнiкамi такiх клубаў, як «Чэлсi», «Болтан», «Портсмут», якiм прапаноўваўся хабар за дапамогу ў арганiзацыi трансфераў iгракоў. На хвалi да рэкорду «Кнiга рэкордаў Гiнеса» папоўнiлася дасягненнем спартсменаў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi: 73 серфiнгiсты ўмясцiлiся на адной хвалi непадалёку ад Кейптаўна i здолелi выстаяць так на працягу пяцi секунд. Цiкава, што самаму юнаму сярод iх было 7 гадоў, а самаму сталаму — 67. Дарэчы, папярэдняе дасягненне належала прадстаўнiкам Iрландыi: на адной хвалi «сабралiся» 44 чалавекi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларус Сяргей Ляховiч упершыню будзе абараняць тытул чэмпiёна свету па версii WBO
|
|