Галоўны прыз «Анiмаёўкi» паехаў у Маскву
Iлона Iванова
«Гран-пры» IX Мiжнароднага фестывалю анiмацыйных фiльмаў «Анiмаёўка-2006», якi прайшоў у Магiлёве, атрымаў маскоўскi рэжысёр Алег Ужынаў за стужку «Жыхарка». Яму быў уручаны «Крыштальны аловак» i 10-грамовы злiтак золата.
У астатнiх намiнацыях перамаглi анiматары з Латвii, Узбекiстана, Арменii i Расii. Найбольшую колькасць розных прызоў i падурункаў атрымалi маскоўскiя студыi анiмацыi. Прыз «За развiццё беларускiх мультыплiкацыйных фiльмаў», заснаваны Магiлёўскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў, атрымаў рэжысёр студыi «Беларусьфiльм» Уладзiмiр Пяткевiч за беларускамоўную анiмацыйную стужку «Як служыў я ў пана». Аднак тэлевiзар, якi атрымаў Уладзiмiр, ён тут жа падарыў магiлёўскаму дзiцячаму гуртку анiмацыйнага фiльма «Птушаняты». Ён быў арганiзаваны некалькi гадоў таму пад уплывам «Анiмаёўкi», i сёлета дзецi прадставiлi на фестываль сваю работу «Мой горад», якая таксама была адзначана прызамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Гран-пры» IX Мiжнароднага фестывалю анiмацыйных фiльмаў «Анiмаёўка-2006», якi прайшоў у Магiлёве, атрымаў маскоўскi рэжысёр Алег Ужынаў за стужку «Жы
|
|