Грыбны год
Арганiзацыi спажыўкааперацыi Брэсцкай вобласцi на 1 верасня нарыхтавалi 55,5 тыс. тон грыбоў (у мiнулым годзе на аналагiчную дату — 5,9 тыс. тон). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў начальнiк аддзела нарыхтовак аблспажыўсаюза Анатоль Падгайскi.
Ён адзначыў, што каля 90 працэнтаў нарыхтаваных грыбоў — белыя. Менавiта гэтым грыбам аддаюць перавагу пры закупцы краiны Еўрасаюза. На экспарт пастаўляецца толькi апрацаваная прадукцыя — грыбы адварваюцца, а затым замарожваюцца. У гэтай сувязi Анатоль Падгайскi паведамiў, што халадзiльныя ёмiстасцi маюцца ў кожным раёне, самыя большыя — у Пiнску (на 500 тон) i Iванава (на 400 тон). У Брэсцкай вобласцi грыбы прымаюць i раз’язныя нарыхтоўшчыкi, i сельскiя магазiны — усяго больш як 100 кропак. Паводле слоў Анатоля Падгайскага, планавае заданне па нарыхтоўцы грыбоў вобласць ужо выканала. Аднак улiчваючы, што нарыхтоўчы сезон яшчэ не закончаны (у лясах толькi з’явiлiся грузды, зялёнкi, познiя апенькi), кааператары Брэсцкай вобласцi намераны нарыхтаваць у агульнай складанасцi не менш як 200 тыс. тон грыбоў. На 100 тыс. тон ужо атрыманы заказ ад аб’яднання «Брэстплодаагароднiнапрам». Плануецца значна павялiчыць i пастаўкi на экспарт.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганiзацыi спажыўкааперацыi Брэсцкай вобласцi на 1 верасня нарыхтавалi 55,5 тыс. тон грыбоў (у мiнулым годзе на аналагiчную дату — 5,9 тыс. тон). Аб
|
|