Шматдзетная сям’я — у адно iмгненне
Надзея НIКАЛАЕВА
У Гродзенскiм абласным радзiльным доме нарадзiлася тройня — першая за тры апошнiя гады.
Як расказаў карэспандэнту «Звязды» галоўны ўрач медыцынскай установы Вiктар Лiсковiч, у сям’i сланiмчан Сяргея i Таццяны Якубовiч нарадзiлiся тры дзяўчынкi. Вага самай маленькай, якая атрымала мужнае iмя Аляксандра, — 1250 грамаў, а яе сястрычкi важаць 1700 i 1980 грамаў. Цiкава, што нi Сяргей, нi Таццяна не памятаюць, каб у iх сям’ях нараджалiся хоць бы двайняты. Дарэчы, яны чакалi першынца, i пасля правядзення ультрагукавога даследавання былi ўражаныя такой нечаканай навiной. Дзяўчынкi з’явiлiся на свет без ускладненняў, дзякуючы граматным дзеянням медперсаналу i сучасным медыцынскiм тэхналогiям, якiмi валодае абласны радзiльным дом. Пасля завяршэння першага этапу выходжвання немаўлят плануецца перавесцi ў дзiцячую бальнiцу, i толькi калi яны падрастуць i падужэюць, уся сям’я зможа, нарэшце, сабрацца разам. Пакуль што трайняты змешчаныя ў спецыяльныя кювезы, дзе падтрымлiваюцца пастаянная аптымальная тэмпература i ўзровень кiслароду. Стан iх задроўя не выклiкае ў медыкаў апасенняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродзенскiм абласным радзiльным доме нарадзiлася тройня — першая за тры апошнiя гады |
|