Урадзіла бульба на Магiлёўшчыне і Мiншчыне
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
Да 25 верасня бульба ўбрана з 16 тыс. га, што складае 35 працэнтаў запланаванай плошчы. Ураджайнасць — звыш 180 ц/га. Самы высокi ўраджай вырашчаны ў гаспадарках Магiлёўскай i Мiнскай абласцей, дзе з кожнага гектара атрымлiваюць па 226 ц i 196 ц. Паводле разлiкаў спецыялiстаў, валавы збор бульбы ў сельгасарганiзацыях краiны складзе не менш як 820 тыс. тон.
Аднак перапрацоўшчыкi ўстанавiлi вельмi нiзкую цану на сыравiну — усяго Br120—140 за кг. Гэта ўдвая нiжэй, чым цяперашнi сабекошт бульбы, якi складае Br272 за кг. Урадам краiны прадугледжаны надбаўкi да закупачных цэн на бульбу, прызначаную для вытворчай перапрацоўкi. Пры закупцы бульбы з утрыманнем крухмалу ад 15 да 18 працэнтаў надбаўкi павiнны складаць Br80 тыс. за тону, пры ўтрыманнi крухмалу звыш 18 працэнтаў прадугледжаны надбаўкi ў памеры Br100 тыс. Цяпер у рэспублiцы налiчваецца звыш 30 гатункаў бульбы беларускай селекцыi з утрыманнем крухмалу звыш 18 працэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 25 верасня бульба ўбрана з 16 тыс. га, што складае 35 працэнтаў запланаванай плошчы. Ураджайнасць — звыш 180 ц/га. Самы высокi ўраджай вырашчаны ў
|
|