21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь i Расiя: максiмум актывiзаваць эканамiчнае супрацоўнiцтва

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЕЛТА

Беларусь i Расiя маюць намер прыкласцi максiмум намаганняў для актывiзацыi эканамiчнага супрацоўнiцтва ў Саюзнай дзяржаве. Аб гэтым паведамiў на пасяджэннi Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы, якое праходзiла ў Маскве, старшыня ўрада Расii Мiхаiл Фрадкоў. Паводле яго слоў, бакам неабходна сканцэнтраваць сваю ўвагу i намаганнi на рабоце па стварэнню Адзiнай эканамiчнай прасторы, паўнацэннага мытнага саюза, устараненню перашкод у гандлi памiж краiнамi ў цэлым.

Бакi дамовiлiся прадоўжыць паступальную работу па гэтых напрамках. Гэтыя i iншыя пытаннi былi прадметам дэталёвага абмеркавання на сустрэчы прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага i старшынi ўрада Расii Мiхаiла Фрадкова.

Сяргей Сiдорскi лiчыць, што расiйскаму боку неабходна паскорыць правядзенне ўнутрыдзяржаўных працэдур па прыняццю пакета дакументаў для забеспячэння роўных правоў грамадзян Саюзнай дзяржавы і завяршыць гэтую пра-цэдуру ў гэтым годзе.

Акрамя таго, прэм’ер-мiнiстр Беларусi падкрэслiў важнасць паскарэння працэдуры падрыхтоўкi бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2007 год. На яго думку, замаруджванне выклiча збоi ў фiнансаваннi саюзных праграм.

У цэлым ён падкрэслiў, што ўсе пытаннi ў парадку дня трэцяга пасяджэння Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы разгледжаны i беларускi бок задаволены тым, як развiваюцца адносiны.

Беларусь i Расiя не маюць намеру зацягваць вырашэнне газавых пытанняў, паведамiў старшыня ўрада Расii Мiхаiл Фрадкоў.

Паводле яго слоў, пытаннi аб пастаўках газу ў Беларусь у 2007 годзе вядуцца. У прыватнасцi, сёння гэтыя пытаннi былi разгледжаны з удзелам кiраўнiцтва «Газпрама» на пасяджэннi Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы.

На думку Мiхаiла Фрадкова, пытанне цаны на газ, тарыфаў, ацэнкi актываў газатранспартнай сiстэмы Беларусi — прадмет разгляду на ўзроўнi суб’ектаў гаспадарання Беларусi i Расii, што тым не менш знаходзiцца ў полi ўвагi кiраўнiцтва ўрадаў дзяржаў. Чакаецца, што ацэнка актываў «Белтрансгазу» будзе завершана ў лiстападзе 2006 года, адзначыў Мiхаiл Фрадкоў. I Беларусь, i Расiя зацiкаўлены ў больш хуткiм вырашэннi гэтых пытанняў, асаблiва ўлiчваючы iснуючы ўзровень кааперацыйных сувязей памiж прадпрыемствамi Беларусi i Расii.

Як адзначыў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, кантракт з незалежнай кампанiяй па ацэнцы заключаны. Iснуюць пэўныя праблемы ў частцы стартавых умоў, па методыцы ацэнкi кошту «Белтрансгазу». Ён паведамiў, што цяпер распрацоўваецца 3-4 варыянты такой вартаснай ацэнкi. Паводле слоў Сяргея Сiдорскага, у гэтым пытаннi мы павiнны выйсцi на вiлку, а затым абмяркоўваць выбар канкрэтнага варыянта.

Пры гэтым ён падкрэслiў, што пазiцыя Беларусi ў гэтым пытаннi застаецца нязменная. Кошт цэн на расiйскi газ для Беларусi павiнен фармiравацца зыходзячы з умоў дамоўленасцяў, дасягнутых у Саюзнай дзяржаве. Пры гэтым Сяргей Сiдорскi адзначае гатоўнасць Беларусi пайсцi на павышэнне цэн на газ у рамках тых праектаў па кааперацыi прадпрыемстваў Беларусi i Расii, якiя будуць рэалiзаваны ў Саюзнай дзяржаве.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i Расiя маюць намер прыкласцi максiмум намаганняў для актывiзацыi эканамiчнага супрацоўнiцтва ў Саюзнай дзяржаве. Аб гэтым паведамiў на пасяд
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика