АРЭХI: каму якiя?Iнфарм-укол Яны нармалiзуюць работу сэрца, амаладжваюць арганiзм, умацоўваюць iмунiтэт i нават лечаць. Усё гэта — пра арэхi.Грэцкi арэх багаты на вiтамiны С, В1, В2, РР, карацiн. Ужываць яго трэба перш-наперш тым, у каго праблемы са страўнiкам. Апошнiя даследаваннi паказалi, што грэцкiя арэхi знiжаюць колькасць халестэрыну ў крывi, чым спрыяюць папярэджванню сардэчна-сасудзiстых хвароб. Фундук найперш неабходны дзецям i падлеткам. У iм шмат вiтамiнаў В, В1, В2, С, Е, РР, а таксама мiнеральных рэчываў: калiю, фосфару, кальцыю. Гэта цудоўны сродак для перакусу на працягу дня, бо лясныя арэхi — крынiца энергii (100 г арэхаў утрымлiваюць 639 ккал) i бялку (ад 16 да 19 працэнтаў). Асаблiва прыемна тое, што ў арэхах практычна няма вугляводаў, а значыць, яны падыходзяць тым, хто абмяжоўвае iх колькасць. У кеш’ю шмат цынку, жалеза, фосфару, кальцыю. Таму яны абавязкова павiнны быць у жаночым меню, асаблiва ў крытычныя днi. Дыетолагi рэкамендуюць кеш’ю пры анемiях, а таксама пры парушэннях абмену рэчываў. Мiндаль — крынiца вiтамiну Е, якi абараняе нас ад раку. Ён жыццёва неабходны будучым матулям, бо спрыяе фармiраванню касцей i зубоў малыша. Кедравы арэх адрознiваецца ад сваiх «братоў» павышаным утрыманнем бялку — да 44 працэнтаў. Без яго не абысцiся вегетарыянцам i тым, хто прытрымлiваецца пастоў, а таксама ўсiм, хто хоча молада выглядаць. Раслiнны бялок кедравага арэха iдэальна збалансаваны i па складу блiзкi да бялкоў тканак чалавека, ён засвойваецца арганiзмам на 99 працэнтаў. Да таго ж у кедравых арэхах ёсць практычна ўсе незаменныя амiнакiслоты, полiненасычаныя тлустыя кiслоты, вiтамiны А, В, С, Д, Е, Р, а таксама калiй, кальцый, магнiй, фосфар i iншыя мiнеральныя элементы. Арахiс забяспечвае наш арганiзм неабходнымi тлустымi кiслотамi i тлушчарастваральнымi вiтамiнамi А, Д i Е. Утрыманне тлушчавых рэчываў у некаторых вiдаў арахiсу дасягае 59 працэнтаў, а бялкоў — 37 працэнтаў. Рэчывы, на якiя багаты арахiс, патрэбны, прычым у вялiкай колькасцi, для нармальнай работы нервовай сiстэмы, сэрца, печанi. Таму ён карысны для ўсiх. Арахiсавы алей i арахiс адносяць да жаўцягонных сродкаў. Так што калi ёсць праблемы з жоўцевым пузыром, ужывайце як мага больш гэтых арэхаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны нармалiзуюць работу сэрца, амаладжваюць арганiзм, умацоўваюць iмунiтэт i нават лечаць. Усё гэта — пра арэхi
|
|