П’яны вадзiцель збiў iнспектара
Аляксей ЦIТОЎ
У Горках каля 11 вечара iнспектары ДПС АДАI заўважылi «Рэно»: аўто «пятляла» па дарозе.
Падазроны аўтамабiль, зразумела ж, работнiкi ДАI паспрабавалi спынiць. Аднак кiроўца «пратаранiў» службовы «Опель», што стаяў на ўзбочыне з уключанымi мiгатлiвымi маячкамi. Тады iнспектар ДПС паспрабаваў спынiць парушальнiка: ён выбег на дарогу i пачаў падаваць адпаведныя сiгналы жэзлам. Аднак вадзiцель, не рэагуючы на сiгналы, «давiў» на газ. У вынiку супрацоўнiк АДАI быў збiты — у бальнiцу яго даставiлi з ЧМТ, ранамi рукi i нагi. Праўда, парушальнiку знiкнуць не ўдалося. Як высветлiлася пасля экспертызы, уладальнiк «Рэно», жыхар Гомеля, якi быў раней судзiмы за парушэнне правiлаў дарожнага руху, што пацягнула смерць некалькiх чалавек, знаходзiўся ў нецвярозым стане.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Горках каля 11 вечара iнспектары ДПС АДАI заўважылi «Рэно»: аўто «пятляла» па дарозе
|
|