Рух электрычак да Стоўбцаў, Баранавiч i Брэста будзе часткова закрыты
У сувязi з рамонтам моста на перагоне Койданава—Негарэлае 2 i 3 кастрычнiка скразны рух прыгарадных электрацягнiкоў ад Мiнска да Стоўбцаў, Баранавiч i Брэста ажыццяўляцца не будзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў мiнскiм аддзяленнi Беларускай чыгункi.
Паводле iнфармацыi спецыялiстаў, рух не будзе ажыццяўляцца з 8.00 да 20.00. Электрацягнiкi са станцыi Мiнск-Пасажырскi будуць рухацца толькi да станцыi Койданава i назад. Электрацягнiкi са Стоўбцаў, Баранавiч i Брэста будуць iсцi толькi да станцыi Негарэлае i назад. Перавозка пасажыраў памiж станцыямi Койданава i Негарэлае будзе ажыццяўляцца аўтобусамi па чыгуначных бiлетах. Заезд аўтобусаў на прыпыначныя пункты Дзяржынск i Клыпаўшчына ажыццяўляцца не будзе. У сувязi з гэтым у Беларускай чыгунцы звярнулi ўвагу на змяненнi ў раскладзе руху электрацягнiкоў. Азнаёмiцца з iм можна на чыгуначным вакзале або патэлефанаваўшы ў даведачную службу па нумары тэлефона 005. Пасля 3 кастрычнiка рух будзе ажыццяўляцца па звычайнаму раскладу. Акрамя таго, у БЧ парэкамендавалi ва ўказаныя днi ўстрымацца ад паездак чыгуначным транспартам. У выпадку неабходнасцi ажыццяўлення паездкi яе працягласць павялiчыцца на 2 гадзiны i больш. Аляксей РАМАНЧУК, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з рамонтам моста на перагоне Койданава—Негарэлае 2 i 3 кастрычнiка скразны рух прыгарадных электрацягнiкоў ад Мiнска да Стоўбцаў, Баранавiч i |
|