Выкрыты камерсант-аферыст
Iгар ГРЫШЫН
Сур’ёзныя абвiнавачаннi вылучаны ў дачыненнi да 43-гадовага iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якi з дапамогай афёры жадаў пабагацець.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе УУС Вiцебскага аблвыканкама, камерсант разам з неўстаноўленымi асобамi спрабаваў разжыцца на адным з прадпрыемстваў Вiцебшчыны: пад выглядам пастаўкi ў iх адрас дызельнага палiва агульным коштам 36 мiльёнаў 877 тысяч рублёў прайдзiсвет паставiў больш таннае пячное палiва на 20 мiльёнаў 705 тысяч рублёў. Планаваў ён разжыцца на рознiцы, якую паклаў бы ў сваю кiшэню. Праўда, яму не пашанцавала: па-першае, прадпрыемства не пералiчыла яму грошы, а, па-другое, у адносiнах да бiзнэсмена ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сур’ёзныя абвiнавачаннi вылучаны ў дачыненнi да 43-гадовага iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якi з дапамогай афёры жадаў пабагацець
|
|