З пачатку тыдня надвор’е пагоршыцца
Таццяна Лобас, БЕЛТА
Як паведамiла начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец, атмасферныя франты прынеслi ў Беларусь дажджлiвае надвор’е.
Сёння ўдзень па ўсёй тэрыторыi краiны пашырыцца вобласць павышанага атмасфернага цiску, таму iстотных ападкаў не чакаецца. Тэмпература паветра ўначы будзе 8—14 градусаў цяпла, а ўдзень — да плюс 14—20 градусаў. У нядзелю ападкаў таксама не чакаецца. Уначы i ранiцай у многiх раёнах згусцяцца туманы. Тэмпература паветра ў начныя гадзiны складзе плюс 6—12 градусаў, а ўдзень яна будзе вагацца ад 16 градусаў на поўначы рэспублiкi да 21—23 градусаў цяпла на паўднёвым захадзе Брэсцкай i Гродзенскай абласцей. З пачатку наступнага тыдня надвор’е ў Беларусi пачне значна пагаршацца. 2 кастрычнiка атмасферны фронт з Заходняй Еўропы прынясе ў рэспублiку дажджы, а да сярэдзiны тыдня дажджы чакаюцца на большай частцы тэрыторыi краiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец, атмасферныя франты прынеслi ў Беларусь да |
|