Дапамогi на догляд — з новымi ўмовамi
Сяргей ГРЫБ
У Беларусi змянiўся парадак прызначэння дапамог па догляду iнвалiда I групы або састарэлага, якi дасягнуў 80-гадовага ўзросту. Аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiла начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Каралёва.
У прыватнасцi, на дапамогi на догляд могуць разлiчваць працаздольныя грамадзяне, якiя не працуюць, не займаюцца прадпрымальнiцкай дзейнасцю, не навучаюцца на дзённых аддзяленнях, не атрымлiваюць пенсii, дапамогi па беспрацоўю, а таксама штомесячных страхавых выплат у вынiку няшчасных здарэнняў на вытворчасцi. Яшчэ адно новаўвядзенне — прызначэнне дапамогi па прынцыпу «аднаго акна». У прыватнасцi, заўважыла Валянцiна Каралёва, зараз кожны прэтэндэнт на падобную выплату павiнен прадставiць асабiста толькi заяву, пашпарт або iншае пасведчанне асобы, а таксама працоўную кнiжку. Увесь астатнi пакет дакументаў збяруць непасрэдна работнiкi сацыяльных службаў. Зараз дапамогi на догляд iнвалiда I групы цi састарэлага ва ўзросце больш за 80 гадоў атрымлiваюць каля 17 тыс. грамадзян Беларусi. Памер дапамогi складае 25 працэнтаў ад «сярэдняга» бюджэту пражытачнага мiнiмуму цi на сёння — 42 400 рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi змянiўся парадак прызначэння дапамог па догляду iнвалiда I групы або састарэлага, якi дасягнуў 80-гадовага ўзросту
|
|