Дажджы і пахаладанне
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, на гэтым тыднi чакаецца даволi дажджлiвае надвор’е.
Гэта звязана з тым, што цяперашнi шлях паветраных мас з боку Атлантычнага акiяна пралягае менавiта па тэрыторыi Беларусi. Таму на большай частцы краiны будуць назiрацца працяглыя дажджы, а ў першай палове тыдня ў асобныя днi чакаюцца нават моцныя лiўнi i месцамi — навальнiцы. Ранiцай магчымы моцныя туманы. Тэмпература паветра на тыднi будзе вагацца ўначы ад 9 да 14, а ўдзень ад 13 да 20 градусаў. Самым цёплым днём першага тыдня месяца стане 4 кастрычнiка, калi ў паўднёвых раёнах краiны тэмпература паветра ўдзень будзе дасягаць 23 градусаў цяпла. Напрыканцы тыдня iстотна пахаладае, тэмпература паветра ўдзень будзе не больш за 10—16 градусаў цяпла, а ўначы толькi 4—10 градусаў. У суботу чакаецца iнтэнсiўнае дажджлiвае надвор’е, а вось у нядзелю дажджоў павiнна быць ужо менш. Суразмоўца адзначыла, што заўважнае панiжэнне тэмпературы чакаецца ўжо ў другой палове кастрычнiка. Тады не выключаецца магчымасць кароткачасовага мокрага снегу, якi, праўда, праз некалькi гадзiн павiнен будзе знiкнуць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, на гэтым тыднi чакаецца даволi даждж
|
|