П’юць дзеткі...
Распiваючы пiва ў сталiчным парку Чалюскiнцаў, група падлеткаў учынiла бойку са сваiмi аднагодкамi: аднаго з удзельнiкаў канфлiкту ўрачам выратаваць не ўдалося.
Гэта адзiн з прыкладаў, калi ў вынiку ўжывання спiртнога моладзь часам праяўляе нематываваную жорсткасць. Паводле даных аддзела iнфармацi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, з сямi забойстваў, якiя з пачатку года ўчынiлi падлеткi, усе — на рахунку непаўналетнiх, якiя знаходзiлiся пад уздзеяннем алкаголю. Нягледзячы на тое, што сёлета агульная колькасць злачынстваў з удзелам непаўналетнiх скарацiлася, праваахоўнiкi адзначаюць, што кожнае трэцяе з iх учыняецца ў стане ап’янення. Таму праблема распаўсюджвання п’янства ў асяроддзi моладзi застаецца актуальнай. Мiж iншым, у гэтым годзе сiламi сталiчнай мiлiцыi ў гарадскi наркалагiчны дыспансэр для пастаноўкi на ўлiк было дастаўлена больш за 5 тысяч асоб, што злоўжываюць спiртнымi напоямi. Толькi з пачатку года на прымусовае лячэнне ў ЛПП накiраваны 584 хранiчныя алкаголiкi, з якiх 68 — жанчыны. Амаль паўтары тысячы бацькоў на глебе п’янства прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за ўхiленне ад выхавання дзяцей, у адносiнах да 700 накiраваны матэрыялы на пазбаўленне бацькоўскiх правоў. Як адзначаюць ва ўпраўленнi прафiлактыкi ГУУС Мiнгарвыканкама, з пачатку года ў сталiцы за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягнуты 1769 непаўналетнiх, 571 дарослы — за ўцягванне падлеткаў у п’янства, 236 прадаўцоў — за продаж спiртных напояў i пiва непаўналетнiм. Iгар ГРЫШЫН. ГНАЛI, ГОНЯЦЬ I БУДУЦЬ?.. За 8 месяцаў у Ганцавiцкiм раёне было выяўлена 235 фактаў вырабу самагонкi. Мiлiцыя знiшчыла i канфiскавала 29 самагонных апаратаў, 238 лiтраў гарэлкi i 4705 лiтраў брагi. Сымон СВIСТУНОВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Распiваючы пiва ў сталiчным парку Чалюскiнцаў, група падлеткаў учынiла бойку са сваiмi аднагодкамi: аднаго з удзельнiкаў канфлiкту ўрачам выратаваць н |
|