«Экстраннае» пiтво
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Купляйце беларускае! У сям’i беларускага пiва з’явiлася папаўненне. «Нованароджаны» адгукаецца на iмя «Алiварыя Экстра», змяшчае 4,8 працэнта аб. алкаголю i знаходзiцца ў даступным цэнавым дыяпазоне.Гэта сёмы па лiку гатунак, выпускаемы сталiчным пiўзаводам «Алiварыя». I разам з тым, як падкрэслiвае дырэктар прадпрыемства Мiкалай Дудко, гэта — першае пiва, створанае цалкам паводле пажаданняў спажыўцоў. Сярод аматараў пiва было праведзена маштабнае сацыялагiчнае апытанне, каб высветлiць, якi смак, цана, гатунак i крэпасць пеннага напою карыстаюцца найбольшым попытам. Рэкамендацыi пакупнiкоў пiвавары ўлiчылi, спалучылi з традыцыямi больш як 140-гадовай гiсторыi прадпрыемства — i атрымаўся рэцэпт «Алiварыi Экстра». Ад сабраццяў i канкурэнтаў новае пiва адрознiваецца не толькi смакам, але i дызайнам бутэлькi. Спецыялiсты завода вырашылi зрабiць ужыванне пiва працэсам эстэтычным i гiгiенiчным: першаму служыць металiзаваная залацiстая этыкетка, другое забяспечвае фальгаваная гарлавiна, якую мы раней бачылi толькi на iмпартным пiве. Увогуле, кiраўнiцтва «Алiварыi» спадзяецца з увядзеннем новага гатунку павысiць прэстыж беларускага пiва ўвогуле i сваёй маркi — у прыватнасцi. А тое, што прэстыж для беларускiх пiвавараў — не пустое слова, пацвярджаецца 20 узнагародамi, якiя прадукцыя прадпрыемства атрымала на мiжнародных конкурсах. У 2007 годзе завод, скiраваны на паляпшэнне якасцi пiва, завершыць мадэрнiзацыю вытворчасцi — будуць укараняцца новыя тэхналогii, новая прадукцыя i новыя вiды тары, у тым лiку бляшанкi. Павялiчыцца i аб’ём вытворчасцi: так, у 2005 годзе прадпрыемства выпусцiла 2,6 млн дэкалiтраў пiва, у 2006 годзе плануе выпусцiць каля 3,6 млн, у 2007 годзе — 4,5 млн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сям’i беларускага пiва з’явiлася папаўненне. «Нованароджаны» адгукаецца на iмя «Алiварыя Экстра», змяшчае 4,8 працэнта аб. алкаголю i знаходзiцца ў
|
|