Стогадовы гераiн?
Барыс ПРАКОПЧЫК
Тайнiк з лекамi i наркатычнымi сродкамi, якiя былi выраблены з 1905-га па 1921 год у Англii, Германii, Лiтве i Польшчы, быў выяўлены будаўнiкамi падчас рэканструкцыi будынка краязнаўчага музея ў Ашмянах.
Гэты будынак — адзiн са старажылаў горада, быў пабудаваны ў 1850 годзе. Музейныя экспанаты з’явiлiся тут шэсць гадоў таму, а тайнiк размяшчаўся ў дагэтуль безгаспадарчым паддашкавым памяшканнi. Там былi медыкаменты i наркатычныя сродкi 35 розных найменняў, у тым лiку два шкляныя кантэйнеры з рукапiсным надпiсам «Гераiн», бутэлькi са змесцiвам, якое пазначана як опiй, какаiн... На некаторых слоiках, бутэльках i ўпакоўках мелася заводская маркiроўка са звесткамi аб назве лекаў, даце i краiне iх вырабу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тайнiк з лекамi i наркатычнымi сродкамi, якiя былi выраблены з 1905-га па 1921 год у Англii, Германii, Лiтве i Польшчы, быў выяўлены будаўнiкамi падча |
|