21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Ва ўмовах эканамічнай стабільнасці льгатаванне павінна быць скарочана»

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ПРОТАС

Далейшы лёс, парадак прадастаўлення i выкарыстання службовага i сацыяльнага жылля абмяркоўвалiся ўчора на нарадзе ў Прэзiдэнта Беларусi. Зверыць свае пазiцыi сабралiся кiраўнiкi ўсiх зацiкаўленых мiнiстэрстваў i ведамстваў, губернатары абласцей.

Як вядома, у Беларусi пэўны час iдзе працэс упарадкавання льгот. Паступова, паэтапна, без парушэнняў.

— Некалькi гадоў таму мы вызначылiся, што паслядоўна будзем адыходзiць ад практыкi прадастаўлення масавых iльгот i прывiлей, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Нельга лiчыць нармальнай з’явай, калi абсалютная большасць насельнiцтва ўваходзіць у тую або iншую катэгорыю льготнiкаў. Некалi мы падлiчылi, што ў краiне каля 7 млн iльготнiкаў...

Аднак, паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, такi падыход не азначае, што Беларусь адступае ад сацыяльных арыенцiраў. Сацыяльная падтрымка не павiнна зводзiцца да раздачы направа i налева сродкаў, якiя належаць усяму грамадству.

— Задача дзяржавы — стварыць сваiм грамадзянам умовы для таго, каб чалавек мог працаваць i атрымлiваць дастойную плату за сваю працу, i за свае заробленыя грошы мог забяспечыць нармальнае жыццё сабе i сваёй сям’i: купiць жыллё, арганiзаваць адпачынак, — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Неапраўдана вялiкая колькасць iльгот у свой час прывяла да распаўсюджвання ўтрыманства i нават да ўзнiкнення карупцыi. На адной з мiнулагоднiх нарад у кiраўнiка дзяржавы Камiтэт дзяржкантролю прывёў даволi красамоўныя факты злоўжывання як у сталiцы, так i ў абласных гарадах. Службовае i сацыяльнае жыллё атрымлiвалi тыя, хто не меў на гэта нiякiх правоў. А шматдзетныя сем’i так i цяснiлiся ў камуналках. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў «неадкладна спынiць гэты хаос».

— Дзяржава не можа i не павiнна прадастаўляць службовае жыллё занадта шырокаму колу асоб, — заявiў Прэзiдэнт Беларусi. — Нельга кiравацца старымi падыходамi, калi кожнае мiнiстэрства «прабiвала» для сябе пералiк работнiкаў, якiя маюць права атрымаць ад дзяржавы бясплатнае жыллё.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што будаўнiцтва i ўтрыманне службовага жыллёвага фонду патрабуе немалых сродкаў, а лiшнiх грошай у краiне няма. Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў узяць пад жорсткi кантроль цэны на сацыяльнае жыллё.

Як адзначыў у сваiм выступленнi вiцэ-прэм’ер Вiктар Бура, на сёння больш за 860 (!) катэгорый грамадзян маюць права на атрыманне службовага цi льготнага жылля. Сярод iх прадстаўнiкi такiх прафесiй, як «артыст размоўнага жанру» i «аленявод»... Натуральна, што сучасныя рэалii патрабуюць зусiм iншага падыходу. Разважлiвага, эканамiчна абгрунтаванага.

Па вынiках абмеркавання ўнесены ўрадам праект адпаведнага Указа кiраўнiк дзяржавы адправiў на дапрацоўку. Згодна з патрабаваннем Прэзiдэнта, на выхадзе дакумент павiнен быць комплексным, сiстэмна рэгулюючым усе аспекты забеспячэння дзяржаўным жыллём i, галоўнае, справядлiвым.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Далейшы лёс, парадак прадастаўлення i выкарыстання службовага i сацыяльнага жылля абмяркоўвалiся ўчора на нарадзе ў Прэзiдэнта Беларусi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика