Без дамена*.by, — прадавец, бывай?

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЗАХАРАВА

Спрэчная тэма

Што чакае беларускiя Iнтэрнэт-магазiны

Вiртуальныя гандлёвыя пункты ў Беларусi з’явiлiся не так даўно (першыя магазiны пачалi працаваць з 1997 года), аднак iхнюю зручнасць спажыўцы ўжо ацанiлi. Заходзiш на сайт, выбiраеш тавар, запаўняеш форму заказа — i ўсё, толькi чакай, калi праз пэўны час прадавец разам з таварам, няхай гэта рамка для фатаграфii альбо буйнагабарытны халадзiльнiк, прыедзе, куды скажаш. Амаль што «крама на канапе».

ДАВЕДКА

З прыкладна 400 беларускiх Iнтэрнэт-магазiнаў большасць гандлюе камп’ютарамi i аргтэхнiкай. На другiм месцы па папулярнасцi — сотавыя тэлефоны, на трэцiм — бытавая тэхнiка, офiсныя тавары. Менш за ўсё прапануюць iнтымныя тавары, i ўжо на зусiм нiзкай стадыi развiцця знаходзяцца Iнтэрнэт-аўкцыёны.

Кантралюючыя органы — падатковыя iнспекцыi, таварыства абароны правоў спажыўцоў i iншыя — у сваю чаргу, «ацанiлi» мiнусы электроннага гандлю. Нядобрасумленныя прадаўцы то «забудуцца» выдаць чэк (не кажучы ўжо аб гарантыi), то прададуць несертыфiкаваны, «шэры» тавар, то не пакiнуць увогуле нiякiх звестак пра сябе — а праз месяц сайт не працуе, i шукай ветру ў полi, каб выказаць прэтэнзii да якасцi тавараў...

Зараз нават цяжка сказаць дакладна, колькi ж у Беларусi Iнтэрнэт-магазiнаў. Паводле iнфармацыi начальнiка ўпраўлення арганiзацыi гандлю i паслуг Мiнiстэрства гандлю Людмiлы Петракоўскай, гэта лiчба складае прыкладна 400 магазiнаў (параўнаем з 2001 годам: каля 100). А на буйным беларускiм пошукавiку shopliner.net прадстаўлена 80 000 тавараў у 380 магазiнах.

Дарэчы, дзейнасць вiртуальных магазiнаў рэгламентуецца збольшага тымi ж пастановамi, што i дзейнасць магазiнаў рэальных — рознiчных. З некаторымi «але». Так, у Iнтэрнэт-магазiнах забаронены продаж алкагольных i табачных вырабаў, вырабаў са скуры i футра. У Расii дыстрыб’ютары дабiлiся, што праз Iнтэрнэт забаронена прадаваць таксама парфуму — але на Беларусь гэта пакуль што не распаўсюдзiлася. Затое ў нас з лiпеня гэтага года праз Iнтэрнэт нельга прадаваць складаную бытавую тэхнiку. У сэнсе, халадзiльнiкi, тэлевiзары i г.д. могуць быць выстаўлены на Iнтэрнэт-вiтрынах — але продаж iх магчымы толькi пры наяўнасцi звычайнага магазiна па-за вiртуальнасцю — каб патэнцыяльныя пакупнiкi маглi прыйсцi, атрымаць усе неабходныя дакументы, праверыць «камплектнасць» тавару. «I нават на Iнтэрнэт-вiтрыне, — падкрэслiвае Людмiла Петракоўская, — павiнна быць змешчана ўся тая iнфармацыя, якая суправаджае тавар у рознiчным магазiне». З аднаго боку — не падкапаешся i не паспрачаешся — гэта чысты клопат пра iнтарэсы спажыўца. З другога — калi не гара iдзе да Магамета, а Магамету, прабачце, пакупнiку самому ўсё адно трэба ехаць у магазiн — губляецца ўсё хараство пакупкi праз Iнтэрнэт...

Зусiм нядаўна з’явiўся яшчэ адзiн дакумент, што рэгламентуе дзейнасць Iнтэрнэт-магазiнаў — пастанова аб некаторых пытаннях ажыццяўлення рознiчнага гандлю па ўзорах з выкарыстаннем сеткi Iнтэрнэт. Рознiчны гандаль у вiртуальнасцi будзе дазволены юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам «праз Iнтэрнэт-магазiны, размешчаныя на серверы на тэрыторыi Беларусi, даменнае iмя* якiх зарэгiстравана ва ўстаноўленым парадку ў даменнай адраснай прасторы нацыянальнага сегмента сеткi Iнтэрнэт». Рэгiстрацыя даменнага iмя павiнна быць пацверджана дакументам, што выдаецца ў Дзяржаўным цэнтры бяспекi iнфармацыi пры Прэзiдэнце Беларусi. Пастанова ўступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля афiцыйнага апублiкавання.

На практыцы гэта будзе выглядаць наступным чынам. Па-першае, уладальнiк магазiна (юрыдычная асоба альбо iндывiдуальны прадпрымальнiк) аддае 90 долараў у год за хостынг* на дамене.by (для параўнання: рэгiстрацыя на даменах .org, .net, .com i iншых каштуе ад 10 долараў у год). Па-другое, у раённых i гарадскiх выканаўчых камiтэтах, якiя выдаюць лiцэнзii Iнтэрнэт-магазiнам, да лiцэнзii будзе бясплатна аформлены дадатак з указаннем даменнага iмя сайта Iнтэрнэт-магазiна.

Што чакае «непаслухмянцаў»? «Калi высветлiцца, што магазiн гандлюе пад iншым даменным iмем, чым тое, што пазначана ў лiцэнзii, значыць, ён груба парушае ўстаноўлены парадак гандлю — i лiцэнзiя анулюецца», — зазначыла Людмiла Петракоўская. Што чакае нас як пакупнiкоў? Ну хiба што ў выпадку неабходнасцi «высветлiць адносiны» з Iнтэрнэт-магазiнам будзе лягчэй. (Але гэта далёка не ўсiм спатрэбiцца. Асабiста я набывала праз Iнтэрнэт толькi дзве сапраўды значныя рэчы: мабiльны тэлефон i камп’ютар. Складанасцяў у дыялогу з прадаўцамi не было, атрымала чэкi i гарантыю).

МЕРКАВАННI

«На дадзены момант нiхто не ведае, успрымаць пастанову станоўча або адмоўна, бо ў тэксце дакумента ёсць дастаткова многа агаворак i няпэўнасцяў, — мяркуе генеральны дырэктар парталу TUT.BY Кiрыл ВАЛОШЫН. — Невядома, цi будуць выдавацца лiцэнзii на дамены трэцяга ўзроўню — напрыклад, shop.tut.by. Акрамя таго, не вызначана дакладна, што разумець пад паняццем «iнтэрнэт-магазiн». Тэарэтычна, iнтэрнэт-магазiнам могуць лiчыцца ўсе каталогi i сайты прадпрыемстваў, дзе змешчаны ўзоры тавару. З другога боку, ва ўсiх беларускiх iнтэрнэт-магазiнах аплата i дастаўка тавару ўсё адно адбываюцца па-за межамi Iнтэрнэту... Я лiчу, для спажыўцоў, дзеля якiх усё гэта i рабiлася, нiякай рознiцы не будзе. З’явяцца праблемы ў самiх магазiнаў i ў электронных пляцовак, у тым лiку ў нас». Суразмоўца «Звязды» лiчыць цалкам верагодным наступствам змяншэнне колькасцi ў iнтэрнэт-магазiнаў.

«Асноўная мэта пастановы — легалiзаваць i iдэнтыфiкаваць Iнтэрнэт-магазiны, а нi ў якiм выпадку не ўшчамляць правы суб’ектаў гандлю. Мы вырашылi, што лiцэнзаванне — гэта самы просты i эфектыўны шлях», — патлумачылi нам у МIНIСТЭРСТВЕ ГАНДЛЮ, якому даручана прыняць меры па рэалiзацыi пастановы.


Дамен (ад англ. domain — вобласць, тэрыторыя). Паводле мiжнароднага пагаднення, кожнай краiне дадзена пэўнае кодавае абазначэнне ў 2—3 лiтары, якое называецца даменам першага ўзроўню або даменнай прасторай краiны. Так, калi адрас сайта заканчваецца на .ru — значыць, сайт змешчаны на дамене Расii, .by — Беларусi, .ua — Украiны, .de — Германii i г.д. Акрамя таго, даменамi першага ўзроўню лiчацца тыя, якiя вызначаюць накiрунак сайтаў — .com — для камерцыйных, .org — для некамерцыйных, .edu — для адукацыйных i г.д. Дамены другога ўзроўню выдзяляюцца прадпрыемствам або прыватным асобам у арэнду, як правiла, са штогадовай аплатай. Уладальнiкi дамену другога ўзроўню стараюцца выбiраць iмя, якое будзе лёгка чытацца, адпавядаць назве арганiзацыi цi накiрунку яе дзейнасцi — gazeta.ru, shop.by. Уладальнiк дамену другога ўзроўню можа ствараць неабмежаваную колькасць адрасоў трэцяга i далейшага ўзроўняў.

Даменнае iмя — адрас сеткавага злучэння, якi iдэнтыфiкуе ўладальнiка адрасу, напрыклад, zvyazda.minsk.by.

Хостынг — паслуга па размяшчэнню чужога сайта або сервера на сваёй «пляцоўцы», г.зн. прадастаўленне доступу да Iнтэрнэту i абслугоўвання.


 
 
 

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.