21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Парсюковыя скачкi

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Хутка можна будзе рабiць стаўкi на парсюкоў-бегуноў i выйграць грошы

Адразу некалькi свiнакомплексаў у Магiлёўскай вобласцi цяпер рыхтуюць парсючкоў на скачкi. «Пiянерамi» гэтай справы выступiлi мсцiслаўцы.

Спачатку ўсе сельскiя раёны адмаўлялiся ад арганiзацыi парсюковай «Формулы-1», бо нiхто не ведаў, як падступiцца да дрэсiроўкi жывёлiн. А потым, прызналася загадчыца аддзела культуры Мсцiслаўскага райвыканкама Алена Пачтавая, прыйшоў азарт: прыцягнуць увагу людзей незвычайным прадстаўленнем, на якiм да таго ж можна яшчэ i зарабiць.

Мсцiслаўскi свiнакомплекс «Вiхра» цяпер трэнiруе шэсць парсючкоў. Iм усiм 2—2,5 месяца, важаць яны да 30 кiлаграмаў. Iх харчуюць звычайным камбiкормам, i нiякай дадатковай хiмii — хоць допiнг-кантроль для гэтых бегуноў не прадугледжаны. Iнтэнсiўныя трэнiроўкi — штодзень.

Першыя пробныя парсюковыя скачкi адбылiся ў Мсцiславе на свяце горада i выклiкалi ў публiкi нават ажыятажны iнтарэс. «Зорак» забегаў Машку, Ваську i Чарныша апранулi ў спецыяльныя капялюшыкi i фартухi. Невялікi загон для скачак зрабiлi з драўнiны i сеткi-рабiцы. У iм парсюкам трэба было прабегчы лiтаральна некалькi метраў пад крыкi i ўлюлюканне натоўпу.

Усiм хацелася не толькi паглядзець, як бягуць парсюкi, але i паставiць грошы на сiмпатычных свiнак. Стаўка на парсюка — 1 тысяча рублёў. Плацi грошы i атрымай каляровую картку, па якой потым можна атрымаць выйгрыш. У выйгрышны фонд паступае 70 працэнтаў грошай, 30 працэнтаў iдуць арганiзатарам.

Дарэчы, паводле першага вопыту мсцiслаўцаў, найбольш кемлiвымi i прыдатнымi для спартыўнай кар’еры аказалiся парсюкi беларускай чорна-пярэстай пароды. Яны хутчэй за iншых разумеюць, што трэба iмклiва бегчы да мiскi з харчамi, якая стаiць у канцы загону.

А вось у ЗАТ «Агракамбiнат «Зара», дзе таксама рыхтуюць трох белых парсючкоў да скачак, прымяняюць iншыя метады дрэсiроўкi. Як расказаў намеснiк старшынi па жывёлагадоўлi Алег Зуеў, у парсюкоў аказаўся лепш развiты не харчовы, а галасавы рэфлекс: яны хутчэй бягуць на голас свайго трэнера Валянцiны. Жанчына трэнiруе трох «спартсменаў» двойчы на дзень, па паўгадзiнкi. Два тыднi доўжыцца падрыхтоўка, i ў «Зары» спадзяюцца, што iх парсючкi дзесятак метраў на скачках прабягуць паспяхова.

Акрамя таталiзатара, мяркуецца, можна будзе i набыць парсюкоў-бегуноў. Пераможцаў забегаў мяркуюць выставiць на аўкцыён.

Парсюковыя скачкi стануць першым падобным вопытам у Беларусi i, магчыма, будзе пакладзены пачатак новаму гульнявому бiзнэсу, якi будзе мець папулярнасць.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хутка можна будзе рабiць стаўкi на парсюкоў-бегуноў i выйграць грошы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика