«У нас ёсць план, мiстэр...»
Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ
Погляд Так званая беларуская апазiцыя вынайшла новы «план перамогi». На нядаўняй онлайн-канферэнцыi на сайце «Радыё Свабода» яе агучыў экс-«адзiны» Аляксандр Мiлiнкевiч.Лiдар дэмсiл Беларусi зноў заняўся няўдзячнай працай — прагнозамi. Паводле яго слоў, цяперашняй уладзе засталося ўсяго некалькi гадоў. (Даволi сцiпла. А чаму не месяцаў?) Грунтуецца такая ўпэўненасць пакуль далёка непаспяховага палiтыка на тым, што быццам бы «ў дзяржавы няма плана. Яна не ведае, куды весцi краiну, рэсурсаў усё менш...» А вось «альтэрнатыўны» план у апазiцыi ёсць i ён, паводле слоў палiтыка, «просты» — «вывесцi людзей на вулiцу, на мiрныя нерадыкальныя акцыi»... Сапраўды, прасцей ужо няма куды. Вось толькi да чаго такi план можа прывесцi? З iншага боку, апазiцыю таксама можна зразумець. Як прызнаў той жа Мiлiнкевiч, «выбарамi ў краiне сiтуацыю не зменiш». Ну не хочуць беларусы аддаваць свае галасы за такiя вось «планы». I гэта не здзiўляе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так званая беларуская апазiцыя вынайшла новы «план перамогi». На нядаўняй онлайн-канферэнцыi на сайце «Радыё Свабода» яе агучыў экс-«адзiны» Аляксандр |
|