Хроніка апошніх падзей
Украiну не запрасiлi на самiт НАТО
Украiнская дэлегацыя не атрымала запрашэння на чарговы самiт НАТО, якi пройдзе ў Рызе 28—29 лiстапада. Пра гэта, як паведамляе DELFI.lv, стала вядома пасля перамоў мiнiстра абароны Анатоля Грыцэнкi з кiраўнiцтвам альянса. НАТО, у прыватнасцi, выказала гатоўнасць падтрымаць рэформы ў сектарах абароны i бяспекi, а таксама дапамагчы ў станаўленнi прававой супольнасцi на Украiне. Пры гэтым, аднак, галоўнае пытанне — аб далучэннi Украiны да альянса так i не прагучала. Для таго каб падтрымаць Украiну на шляху еўраiнтэграцыi, у сустрэчах Грыцэнкi з генсекам НАТО Яаапам дэ Хооп Схеферам браў удзел былы прэзiдэнт Польшчы Лех Валенса. Каментуючы вынiкi перамоў, ён заявiў, што НАТО стаiць «на шляху страты Украiны». На думку Валенсы, у гэтым вiнаваты не толькi Кiеў, але i Брусель — НАТО не распрацавала праграму партнёрства з Украiнай у той час, калi эканамiчнае падзенне ў гэтай дзяржаве адцягнула ўвагу ад альянса самога насельнiцтва. ГРУЗIЯ РАСПАЧНЕ ВАЙНУ 15 КАСТРЫЧНIКА? Дырэктар Iнстытута палiтычных даследаванняў Сяргей Маркаў, вядомы сваёй пракрамлёўскай пазiцыяй, лiчыць, што Грузiя развяжа вайну з 15 па 20 кастрычнiка, паведамляе Iнтэрнэт- рэсурсnewsru.com. «Паводле iнфармацыi грузiнскай апазiцыi, ваенная аперацыя Тбiлiсi супраць Паўднёвай Асецii павiнна распачацца з 15 па 20 кастрычнiка. Прычым магчыма выкарыстанне самастойных (без узгаднення з прэзiдэнтам) ваенных дзеянняў у адносiнах да непрызнанай рэспублiкi. Акрамя таго, у Грузii да канца года магчымы ваенны пераварот. Яго ўзначалiць яшчэ больш, чым Саакашвiлi, настроены супраць Расii мiнiстр абароны Iраклiй Акруашвiлi», — лiчыць палiтолаг. ЧАМУ Ў ДЗЯТЛА НЕ БАЛIЦЬ ГАЛАВА? Гарвардскi гумарыстычны часопiс «Аналы неверагодных даследаванняў» назваў iмёны лаўрэатаў сваёй штогадовай Антынобелеўскай прэмii. У 2006 годзе сярод iх апынулiся вучоныя, якiя растлумачылi, чаму дзятлы не пакутуюць ад галаўнога болю, а таксама iнжынеры, якiя прыдумалi адпалохвацель для падлеткаў. Увогуле ўзнагароды за самыя бессэнсоўныя навуковыя даследаваннi ўручаны ў дзесяцi катэгорыях. Даследчыкі жыцця дзятлаў былi адзначаны ў намiнацыi «Арнiталогiя». Вынаходнiкi адпалохвальных гукаў, якiя могуць пачуць толькi маладыя людзi, атрымалi прэмiю мiра. Дарэчы, гэтыя ж iнжынеры стварылi мелодыi для мабiльнiкаў, якiя чуюць школьнiкi, але не настаўнiкi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украiнская дэлегацыя не атрымала запрашэння на чарговы самiт НАТО, якi пройдзе ў Рызе 28—29 лiстапада. Пра гэта, як паведамляе DELFI.lv, стала вядома |
|