21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларуская сям’я — не менш як трое дзяцей

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Гэта — як мiнiмум. Толькi калi такое здарыцца ледзь не з кожнай другой сямейнай парай — мы пазбегнем пагрозы знiкнення Беларусi як самастойнай дзяржавы. Пра гэта iшла размова на семiнары «Шматдзетныя сем’i. Шляхi вырашэння дэмаграфiчных праблем», арганiзаваным Пастаяннай камiсiяй Савета Рэспублiкi па дэмаграфiчнай бяспецы i сацыяльнаму развiццю Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Нас, беларусаў, штогод становiцца менш на 50 тысяч чалавек. Тое, што ў апошнiя гады назiраецца некаторае павелiчэнне нараджальнасцi i знiжэнне смяротнасцi, карцiну не мяняе. Толькi калi суадносiны жанчын (ад 15 да 44 гадоў) i дзяцей будзе 1 да 2,8, нацыя пачне ўзнаўляцца. I справа тут не толькi ў колькасцi людзей, а ў дабрабыце грамадства, якi змогуць забяспечыць маладыя, амбiцыйныя, энергiчныя беларусы, здольныя зарабiць на сябе, сваiх дзяцей i сваiх старых бацькоў.

Пакуль жа на кожную здольную нараджаць беларуску прыходзiцца 1,2—1,5 дзiцяцi. Большасць сучасных сем’яў мае толькi адно дзiця, трэць — выхоўваюць дваiх, i толькi шэсць працэнтаў — траiх i больш. За 7 апошнiх гадоў колькасць шматдзетных сем’яў у Беларусi скарацiлася амаль на 40 тысяч. Дзяржава прымае меры да таго, каб пераламаць сiтуацыю. У 2002 годзе быў прыняты Закон «Аб дэмаграфiчнай бяспецы Рэспублiкi Беларусь», распрацавана Нацыянальная праграма дэмаграфiчнай бяспекi, праграма «Дзецi Беларусi»; 2006 год аб’яўлены Годам мацi.

Усё гэта не проста дэкларацыя, гэта рэальная падтрымка сем’яў з маленькiмi дзецьмi i заахвочванне ў з’яўленнi наступных. Сёння кожная жанчына пры нараджэннi дзiцяцi атрымлiвае аднаразовую, на дзiця да трох гадоў — штомесячную (сёння 102,7 тысячы беларускiх рублёў) дапамогу, а таксама, калi даход недастатковы, штомесячную дапамогу на дзiця пасля трох гадоў. Пры нараджэннi трэцяга i наступных дзяцей аднаразовая дапамога выплачваецца ў памеры трохразовага пражытачнага мiнiмуму.

Маці, якiя выхоўваюць траiх i больш дзяцей да 16 гадоў, прадастаўляецца адзiн свабодны дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку.

Шматдзетныя сем’i вызваляюцца ад выплаты зямельнага падатку. Беспрацоўным, якiя маюць на ўтрыманнi траiх i больш дзяцей да 14 гадоў, дапамога па беспрацоўю павялiчваецца на 20 працэнтаў.

Жанчыны, якiя нарадзiлi пяць i больш дзяцей i выхавалi iх да 16 гадоў, пры стажы работы ў калгасах, саўгасах i iншых сельскагаспадарчых прадпрыемствах не менш за 10 гадоў, маюць права на пенсiю, незалежна ад узросту.

Але бадай што самая адчувальная i значная дапамога дзяржавы — у забеспячэннi такiх сем’яў жыллём. Шматдзетным сем’ям, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўляецца льготны крэдыт да 95 працэнтаў кошту будаўнiцтва на 40 гадоў пад 3 працэнты гадавых. Шматдзетныя сем’i ўключаюцца ў спiсы на атрыманне льготных крэдытаў па-за чаргой.

Больш за тое, пры нараджэннi трэцяга дзiцяцi дзяржава пагашае запазычанасць па льготнаму крэдыту на жыллё да 50 працэнтаў, пры нараджэннi чацвёртага — да 70 працэнтаў.

Хутка пачне дзейнiчаць яшчэ адна льгота па пагашэнню жыллёвых крэдытаў для сем’яў з дзецьмi. Калi сям’я выплачвае не льготны крэдыт на будаўнiцтва (рэканструкцыю) цi пакупку жылля, то ў выпадку нараджэння трэцяга i наступных дзяцей яна зможа атрымаць 50 бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму для пагашэння запазычанасцi.

Але ж крэдыт, якiм бы льготным ён нi быў, — задавальненне, магчымае толькi для людзей са стабiльным i дастатковым даходам. Калi сярэднямесячны даход шматдзетнай сям’i на кожнага члена не перавышае бюджэту пражытачнага мiнiмуму, а агульны кошт маёмасцi меншы за кошт тыпавой кватэры, то такая сям’я можа атрымаць жыллё бясплатна, праўда, гэта будзе жыллё сацыяльнага карыстання (без права продажу i атрымання ў спадчыну). Тое самае датычыцца i мацi, якiм прысвоена званне «Мацi-гераiня», цi ўзнагароджаных ордэнам Мацi, ордэнам «Мацярынская слава» або «Медалём мацярынства».

Дарэчы, з гэтага года да ордэна Мацi дадаецца аднаразовая грашовая дапамога ў памеры пяцi «бюджэтаў» (754 тысячы рублёў). Сёння такую ўзнагароду маюць 4 613 мацi.

Шматдзетныя сем’i толькi напалову аплачваюць карыстанне школьнымi падручнiкамi, харчаванне ў садках i фiзкультурна-аздараўленчыя паслугi. Калi ж нараджаецца тройня цi больш (што апошнiм часам здараецца ўсё часцей), у сям’ю, пакуль малым не споўнiцца два гады, прыходзiць няня, паслугi якой аплачвае дзяржава.

Усе гэтыя меры, безумоўна, маюць эфект. Колькасць сем’яў, якiя рашылiся на трэцяе дзiця, патроху стала расцi. Прычым звычайна гэта маладыя бацькi — да 30 гадоў. Аднак размова iдзе не проста пра некаторае павелiчэнне колькасцi такiх сем’яў, а пра тое, каб трое дзяцей стала звычайнай з’явай, каб гэта можна было сказаць пра сярэднестатыстычную беларускую сям’ю. Таму адных толькi льгот тут недастаткова.

— Льготы — гэта добра, але гэта часовая, можна сказаць, надзвычайная мера, — яны дапамагаюць проста выжыць у цяжкiх абставiнах цi адчуць некаторую палёгку, — казалi падчас семiнара самi шматдзетныя мацi. — Любыя бацькi жадаюць быць упэўненымi, што кожнае iх дзiця будзе мець усе ўмовы, неабходныя для добрага развiцця, што яно зможа атрымаць тую адукацыю, якую захоча, што, калi вырасце, будзе жыць ва ўласнай кватэры, будзе працаўладкавана i атрымлiваць годны заробак. Гэта датычыцца не толькi дзяцей са шматдзетных сем’яў, а ўвогуле любога чалавечка, якi з’явiўся на свет. Тады людзi не будуць баяцца нараджаць, ды i шматдзетным сем’ям не спатрэбiцца асаблiвы статус.

Размова iдзе пра гарантыi, якiя лепш любых iльгот. I адносiны самiх дзяцей да льгот пацвярджае апошняе. Настаўнiкi расказваюць, што многiя старшакласнiкi са шматдзетных сем’яў адмаўляюцца ад бясплатных абедаў у школе (такiя ладзяцца, калi дазваляе бюджэт, па рашэнню мясцовых уладаў), бо iм сорамна: льгота расцэньваецца падлеткамi як кампенсацыя за нейкую непаўнацэннасць. Дзецi адмаўляюцца лiчыць сябе цi свае сем’i такiмi.

Тым самым дзецi, самi таго не ўсведамляючы, вяртаюць на месца перакуленае ўяўленне пра шматдзетную сям’ю як пра сям’ю ненармальную. Мiж тым такая сям’я валодае значна большым патэнцыялам для выхавання шчаслiвых людзей, чым сям’я маладзетная — з адным цi двума нашчадкамi. Бо ў першай дзiця мае магчымасць пабыць i ў ролi малодшага, i ў ролi старэйшага — а значыць, своечасова становiцца адказным, уважлiвым да iншых, цярпiмым. Выхадцы са шматдзетных сем’яў лягчэй адаптуюцца да новых умоў, яны больш кантактныя, лягчэй пераадольваюць складаныя сiтуацыi, самi становяцца добрымi бацькамi. Шматдзетная сям’я выключае такiя заганы ў выхаваннi, як гiперапека.

Праўда, усё гэта пры ўмове добрых адносiнаў памiж бацькамi i дзецьмi. Iнакш праблемы, уласцiвыя любой iншай сям’i, памнажаюцца на колькасць дзяцей. Таму, нешчаслiвыя шматдзетныя сем’i больш заўважныя, чым нешчаслiвыя маладзетныя. З 866 падлеткаў, якiя знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi, 225 — са шматдзетных сем’яў. Сярод 29 тысяч сацыяльных сiрот 31 працэнт — са шматдзетных. Гэта тыя, якiм не хапiла любовi i клопату дарослых. Не таму, што iх, дзяцей, нарадзiлася многа, а таму, што дарослыя не здольныя аказалiся нi на клопат, нi на любоў. Такiя сем’i, дарэчы, адмоўна ўплываюць на iмiдж шматдзетнай сям’i. Але нам нельга забываць, што пачуццi да дзiця не залежаць ад дастатку ў доме цi ад дабрабыту ў грамадстве. I яны не памяншаюцца ад таго, што iх трэба падзялiць на некалькiх. А вось радасцi, глыбокай, нi з чым не параўнальнай, i сапраўды становiцца больш, калi сям’я расце. Такая вось дзiўная ўласцiвасць чалавечай душы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта — як мiнiмум. Толькi калi такое здарыцца ледзь не з кожнай другой сямейнай парай — мы пазбегнем пагрозы знiкнення Беларусi як самастойнай дзяржав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика