21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гарачыя абеды i масаж усяго за 15 300 беларускiх рублёў

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея ДРЫЛА

Беларускiм студэнтам сёння прадастаўляецца шмат магчымасцяў, пра iснаванне якiх ведаюць далёка не ўсе. Адна з iх — студэнцкiя санаторыi-прафiлакторыi. У адрозненне ад звычайных санаторыяў, тут студэнты могуць аздараўляцца без адрыву ад вучэбнага працэсу.

На тэрыторыi нашай краiны дзейнiчаюць 16 студэнцкiх санаторыяў-прафiлакторыяў. Два з iх лiчацца санаторыямi Мiнiстэрства аховы здароўя, адзiн — Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, астатнiя ж — Мiнiстэрства адукацыi. Зыходзячы з колькасцi месцаў, якiя можа прадаставiць студэнтам санаторый-прафiлакторый на адзiн заезд, самымi буйнымi з’яўляюцца санаторый-прафiлакторый БНТУ, Гомельскага дзяржаўнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта iмя Сухога, Мазырскага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта, Гомельскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Ф. Скарыны. У iх распараджэннi — больш за сто месцаў. Таксама сто чалавек за адзiн заезд можа прыняць санаторый-прафiлакторый вядучай ВНУ нашай краiны.

Паводле слоў галоўнага спецыялiста Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню насельнiцтва Мiхаiла Ярохiна, у гэтым годзе на студэнцкiя санаторыi-прафiлакторыi выдзелены 1 млрд беларускiх рублёў. Любы студэнт можа прайсцi аздараўленне ў санаторыi-прафiлакторыi адзiн раз на год. У дзень на аднаго такога студэнта выдзяляецца 7,3 тысячы рублёў.

Каб атрымаць больш яскравае ўяўленне аб студэнцкiх санаторыях-прафiлакторыях, я накiравалася ў санаторый-прафiлакторый БДУ. Ён, дарэчы, створаны на базе студэнцкага iнтэрната № 3. Менавiта там сустрэла тэрапеўта Вольгу Дзяругiну, якая не толькi пазнаёмiла са спецыфiкай дзейнасцi санаторыя-прафiлакторыя, але правяла экскурсiю па лячэбных кабiнетах.

— Лячэнне прапануецца стандартнае, такое ж, як у любым санаторыi. Адрозненне ў тым, што ў нас няма сваёй крынiцы мiнеральных вод, гразяў, — зазначыла Вольга Аляксандраўна.

Сярод водных працэдур маюцца лячэбныя ванны з марской соллю, зверабоем, календулай, хвойныя i ёда-бромныя, цыркулярны душ i душ-Шарко, прызначаны для людзей, якiя маюць схiльнасць да паўнаты. Хлопцы, да прыкладу, аддаюць перавагу цыркулярнаму душу, дзяўчаты ж — ваннам. З большай ахвотай праходзяць водныя працэдуры вясной i восенню, бо зiмой тут холадна. Прапануюць масаж. Таксама ёсць i пакой для лячэбнай фiзкультуры. Вясной туды паступiлi «кетлераўскiя» трэнажоры.

Маецца электра-светлавое лячэнне: электрафарэз, ультрагук, дарсанвалiзацыя, магнiтатэрапiя, дэцыметровая i сантыметровая тэрапiя, iнгаляцыя i iнш. У залежнасцi ад захворвання тэрапеўт прыпiсвае адвары траў: страўнiкавы, грудны, заспакаяльны, вiтамiнны, кардыятанiчны. Кожны студэнт атрымлiвае вiтамiны, астатнiя ж лекi прызначаюцца ў залежнасцi ад захворвання. Лячэбныя кабiнеты працуюць у панядзелак, сераду i пятнiцу ў першую змену, у аўторак i чацвер — у другую.

— У гэтым годзе плануем пачаць купляць мiнеральную ваду, якую карысна прымаць пры захворваннях страўнiка i печанi, — дзелiцца планамi на перспектыву мой «гiд». — Студэнты часта пытаюцца пра салярый. У сувязi з тым, што плошчы дазваляюць, думаю, мара студэнтаў усё ж такi ажыццявiцца. У планах на будучыню — таксама водны масаж. Наогул, кожны год стараемся ўвесцi цi дакупiць нешта новае.

Пуцёўка ў санаторый-прафiлакторый БДУ каштуе 153 тысячы беларускiх рублёў. Студэнт жа аплачвае толькi 15 300, што складае ўсяго толькi 10 працэнтаў ад агульнай сумы. Iльвiная доля, 92 400 беларускiх рублёў, iдзе на харчаванне, астатнiя грошы — на зарплату персанала, на новае абсталяванне, электраэнергiю.

Паводле слоў Вольгi Аляксандраўны, студэнты задаволены харчаваннем. Нават самыя моцныя хлопцы сцвярджаюць, што на 21 дзень талонаў iм хапае.

Заезд ажыццяўляецца на працягу трох дзён. Цяжэй за ўсё персаналу ў першы дзень заезду. Аднойчы было так, што са 100 чалавек у першы дзень прайшлi рэгiстрацыю 86.

Аздараўляцца ў санаторыi-прафiлакторыi могуць усе студэнты. I для гэтага не абавязкова мець хранiчнае захворванне. Ужо сама назва прафiлакторый мае на ўвазе комплекс мерапрыемстваў па прафiлактыцы прастудных захворванняў.

— Звяртаюцца да нас часцей за ўсё з такiмi дыягназамi як мiяпiя, скалеоз, захворваннi страўнiка i сэрца. У некаторых скача цiск, — расказвае мая суразмоўца.

Наведваюць лячэбныя кабiнеты таксама па-рознаму. Некаторыя запiсваюцца толькi з-за харчавання, а працэдуры, адпаведна, iгнаруюць.

— Каб змагацца з падобнай з’явай, выдаём талончыкi толькi на тыдзень. Перад тым як атрымаць наступную партыю, студэнт павiнен прыйсцi да мяне, каб я паставiла подпiс у санаторна-курортнай карце. Калi студэнт не наведвае працэдурныя кабiнеты, мы маем права выпiсаць яго.

Аднак, паводле слоў Вольгi Аляксандраўны, той студэнт, якi трапiў у санаторый-прафiлакторый аднойчы, абавязкова прыязджае i на наступны год.

У маладым узросце свайму здароўю мы ўдзяляем няшмат увагі. Часам не хапае жадання i грошай, каб адпачыць у санаторыi. Ды i прапусцiўшы месяц заняткаў, вельмi цяжка дагнаць аднагрупнiкаў. Iдэальны варыянт для студэнта ў такой сiтуацыi — санаторый-прафiлакторый. Не так моцна б’е па кiшэнi, i бацькi амаль месяц жывуць спакойна, бо ведаюць, што гарачыя абеды хоць на кароткi час заменяць «Ролтан» i чыпсы.

Што патрэбна для таго, каб трапiць у студэнцкi санаторый-прафiлакторый?

Прадставiць ва ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю:

1. Заяву з подпiсам намеснiка дэкана факультэта на iмя старшынi камiсii па аздараўленню з указаннем тэрмiну заезду.

2. Медыцынскую даведку для атрымання пуцёўкi ў санаторна-прафiлакторную ўстанову. Яна бярэцца ў тэрапеўта па месцы жыхарства. Форма даведкi — 070у-02.

3. Грашовую суму для аплаты пуцёўкi — 15 300 беларускiх рублёў.

Каму можна аздараўляцца ў студэнцкiм санаторыi-прафiлакторыi?

Студэнтам, якiя маюць хранiчныя захворваннi

Студэнтам, якiя перанеслi захворванне ў перыяд выздараўлення

Усiм, хто клапоцiцца аб сваiм здароўi



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiм студэнтам сёння прадастаўляецца шмат магчымасцяў, пра iснаванне якiх ведаюць далёка не ўсе. Адна з iх — студэнцкiя санаторыi-прафiлакторыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика