Мiншчына — лiдар!
Дзмiтрый АЛЬФЕР
На «Дажынкi-2006» Мiншчына выйшла з лепшым вынiкам у краiне — сабрала 1 мiльён 645,4 тысячы тон збожжа! Сярэдняя ўраджайнасць склала 27,5 цэнтнера з гектара. Цэнтральная вобласць з года ў год трымае самую высокую планку.
Старшыня Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню, намеснiк старшынi Мiнаблвыканкама Леанiд ЗАЯЦ паведамiў карэспандэнту «Звязды», што ў будучым годзе, згодна з праграмай, цэнтральная вобласць плануе сабраць ураджай большы за 2 мiльёны тон. — Ужо тры гады запар на Мiншчыне станоўчая дынамiка развiцця сельскай гаспадаркi, вытворчасць зерня стабiлiзавалася. Таму на «Дажынкi» едзем у вельмi добрым настроi. Сёлета з-за надвор’я хлеб мы збiралi ў неверагодна складаных умовах. Увогуле Мiншчына ў гэтым годзе прасунулася наперад i па iншых накiрунках — за дзевяць месяцаў мы атрымалi амаль мiльён тон малака. Сярэднi надой ад адной каровы складае З500 кiлаграмаў, што на 320 кiлаграмаў больш, чым летась, — паведамiў Леанiд ЗАЯЦ. Лепшымi раёнамi па ўраджаю ў Мiнскай вобласцi сталi Мiнскi i Любанскi. Экiпаж — пераможца рэспублiканскiх спаборнiцтваў — таксама з Мiнскай вобласцi. Карэспандэнт газеты сустрэўся з героямi жнiва. Камбайнер 1-й Мiнскай птушкафабрыкi Аляксандр СТАСЮЛЕВIЧ i яго напарнiк Сяргей ЮДЗIЦКI намалацiлi 2700 тон збожжа. — Калi не сакрэт, сярод камбайнераў ёсць канкурэнцыя — хто больш намалоцiць? — Ну канешне ж, канкурэнцыя, i яшчэ якая! Але не трэба забываць пра самае галоўнае: якасць работы, перш за ўсё, стараннасць, адказнасць. I калi пры гэтым камбайнер працавiты, то i вынiкi будуць добрымi. Шмат чаго залежыць i ад зладжанай працы i камбайнера, i яго напарнiка. Экiпаж павiнен быць адной камандай, — адказалi героi разам. Старшыня Мiнскага раённага выканаўчага камiтэта Мiхаiл ГЛIНСКI: — У вашым раёне працуюць пераможцы рэспублiканскiх «Дажынак»... — Так, i мы вельмi iмi ганарымся. Але я мяркую, што заслугоўваюць самай лепшай узнагароды i пашаны ўсе без выключэння. У гэтым годзе ўборка праходзiла ў складаных умовах, i, нягледзячы на цяжкасцi, людзi зрабiлi ўсё, што ад iх залежала. Старшыня Любанскага райвыканкама Валерый ГРЫБАНАЎ: — З якiмi вынiкамi скончыў жнiво ваш раён? — Мы атрымалi 82,8 тысячы тон збожжа, перавысiлi леташнi ўзровень на 15 тысяч тон. Аднак работы на палях працягваюцца, зараз збiраем кукурузу. Пасля заканчэння агульны ўраджай павiнен быць большы за 100 тысяч тон. А каб у будучым уборка iшла яшчэ больш удала, трэба аднаўляць парк тэхнiкi, набываць новыя айчынныя i расiйскiя камбайны, для таго каб гаспадаркi маглi збiраць ураджай толькi за 10 дзён. У тэхналагiчным узбраеннi дапамагае Мiнаблвыканкам. Акрамя таго, каб паспрыяць хуткiм тэмпам уборачнай, трэба аднавiць сушыльныя гаспадаркi. Напрыклад, за дзяржаўныя сродкi ў нашым раёне з’явiлiся не так даўно дзве сушылкi, кошт кожнай з iх — каля 900 мiльёнаў беларускiх рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На «Дажынкi-2006» Мiншчына выйшла з лепшым вынiкам у краiне — сабрала 1 мiльён 645,4 тысячы тон збожжа! Сярэдняя ўраджайнасць склала 27,5 цэнтнера з г
|
|