21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Пакроўскi кiрмаш» будзе доўужыцца тыдзень

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Традыцыі

I тыдзень гэты будзе насычаным. Адкрыецца 3-я духоўна-асветнiцкая выстаўка-кiрмаш, падрыхтаваная Беларускай праваслаўнай царквой i прадпрыемствам «Экспафорум» у суботу, 7 кастрычнiка, па адрасу: Мiнск, вулiца Казлова, 3 (Палац мастацтваў).

У выставе возьмуць удзел больш за 70 манастыроў, праваслаўных прыходаў, выдавецтваў, майстэрняў з розных куткоў Беларусi, Расii, Украiны. Будзе таксама прадстаўлена Латвiйская праваслаўная царква.

Зноў можна будзе сустрэцца з прадстаўнiкамi вядомых манастыроў, такiх, як Троiцка-Сергiева лаўра, Свята-Ефрасiннеўскi Полацкi, Свята-Успенскi Жыровiцкi, Свята-Елiсавецiнскi Мiнскi, Уведзенскi Серпухоўскi, Екацярынбургскi Нова-Цiхвiнскi, Сiмферопальскi i Густынскi Свята-Троiцкiя i iншыя. Упершыню прыедуць прадстаўнiкi Крыпецкага Iаана-Багаслоўскага манастыра (Пскоў) i Казанскага дзявочага (Калуга).

Кнiгi, касеты, дыскi, абразы, сувенiры, падарункi, вырабы з бяросты, лазы, дрэва, гжэльскi фарфор, паўлава-пасадскiя i арэнбургскiя хусткi, мёд, зёлкi, печыва — гэта i шмат чаго iншага прапануе кiрмаш для наведвальнiкаў.

Адметнасцю кiрмашу стане багатая культурная i духоўна-асветнiцкая праграма. Яе цэнтральная падзея — семiнар «Выкладанне курса «Асновы праваслаўнай культуры» ў агульнаадукацыйнай школе», якi пройдзе 11—12 кастрычнiка ў Акадэмii паслядыпломнай адукацыi. Дзве гутаркi на тэму «Праваслаўе як псiхалагiчная абарона дзяцей i моладзi ад негатыўнага ўплыву сучаснага свету» правядзе Галiна Логвiнава, практычны псiхолаг вышэйшай катэгорыi (г. Кастрама), цiкавыя гутаркi пра сучаснае жыццё царквы будзе праводзiць дыякан Брэсцкага Свята-Сiмяонаўскага кафедральнага сабора айцец Генадзь Сарока. Штодзень у 12, 14 i 16 гадзiн будуць праходзiць кiналекторыi, разлiчаныя на дзяцей, бацькоў i педагогаў. Наведвальнiкi выстаўкi змогуць сустрэцца з аўтарамi i вядучымi мультымедыйнага семiнара «Адзiнота ў сям’i». Семiнар адрасаваны тым, хто зведвае праблемы ў зносiнах, пакутуе ад адзiноты i не можа справiцца з комплексамi.

На сустрэчу са сваiмi чытачамi прыйдуць пiсьменнiкi Уладзiмiр Лiпскi, Барыс Ганага i Алена Мiхаленка.

А атмасферу свята створаць творчыя калектывы музычных, агульнаадукацыйных i нядзельных школ, хор Мiнскага духоўнага вучылiшча, дзiцячы ансамбль «Цiмпан», лаўрэаты i дыпламанты музычных фестываляў.

На закрыццi, 15 кастрычнiка, з аўтарскай праграмай выступiць кампазiтар i паэт Вячаслаў Бабкоў.

Адбудуцца таксама майстар-класы па званарнаму, дэкаратыўна-прыкладному мастацтву.

Выстава чакае гасцей з 7 па 15 кастрычнiка з 10 да 20 гадзiн. Уваход свабодны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I тыдзень гэты будзе насычаным. Адкрыецца 3-я духоўна-асветнiцкая выстаўка-кiрмаш, падрыхтаваная Беларускай праваслаўнай царквой i прадпрыемствам «Экс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика