Дажынаў i БРСМ
Святлана МАРОЗАВА
Наш фармат Сёння ў Бабруйску, на плошчы Ленiна, працягваецца работа творчай пляцоўкi, якую наладзiлi актывiсты Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi.У праграме — конкурсы, гульнi, раздача iнфармацыйных матэрыялаў пра Бабруйск i дажынкi, выступленнi танцавальных i вакальных калектываў. Тут пройдзе i вiншаванне пераможцаў конкурсу на «Лепшую пярвiчную арганiзацыю ГА «БРСМ» па падрыхтоўцы горада Бабруйска i Бабруйскага раёна да правядзення «Дажынак-2006», уручэнне грамат самым актыўным удзельнiкам валанцёрскiх атрадаў. Дарэчы, у сёлетняй уборачнай кампанii ўзялi ўдзел 1225 маладзёжных экiпажаў i 1060 маладых вадзiцеляў. З iх 1005 чалавек — члены БРСМ. Маладзёжныя валанцёрскiя атрады Магiлёўскай абласной арганiзацыi ГА «БРСМ» прынялi актыўны ўдзел ва ўпарадкаваннi сталiцы «Дажынак».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Бабруйску, на плошчы Ленiна, працягваецца работа творчай пляцоўкi, якую наладзiлi актывiсты Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi |
|