Колькi будзе вучыцца студэнт-медык?
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
У Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi абмеркавалi асаблiвасцi прававога рэгулявання падрыхтоўкi спецыялiстаў з вышэйшай медыцынскай адукацыяй.
Нагадаем, што цяпер у парламенце знаходзiцца законапраект «Аб вышэйшай адукацыi». У адпаведнасцi з iм вышэйшая адукацыя складаецца з дзвюх ступеняў — дыпламаваны спецыялiст i магiстратура. У той жа час у законапраекце iснуе спасылка, што па асобных спецыяльнасцях ступенi навучання могуць быць зменены. Гэта, у прыватнасцi, i датычыцца падрыхтоўкi спецыялiстаў з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Па сутнасцi, лiчыць старшыня камiсii ПП НС па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу Уладзiмiр Здановiч, такiя ж ступенi адукацыi для студэнтаў-медыкаў, як для iншых спецыяльнасцяў, не патрэбны. З гэтым пагадзiўся i першы намеснiк мiнiстра аховы здароўя Вiктар Калбанаў. Паводле яго слоў, падрыхтоўка спецыялiстаў-медыкаў — гэта дастаткова складаны i працяглы працэс. У свеце падрыхтоўка такiх спецыялiстаў розных узроўняў складае ад 6 да 12 гадоў. У нашай краiне ў 1944 годзе была ўведзена шасцiгадовая адукацыя для медыкаў. У 70-х у сувязi з развiццём медыцыны i яе спецыялiзацыi ўзнiкла неабходнасць стварэння iнтэрнатуры, у якой вучацца адзiн год. Менавiта на гэтай схеме i неабходна спынiцца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi абмеркавалi асаблiвасцi прававога рэгулявання падрыхтоўкi спецыялiстаў з вышэйшай медыцынскай адук
|
|