Праблемы іншых — не чужыя
Iлона IВАНОВА
МЯСЦОВЫ ЧАС Дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутаў пачынаюць падводзiць вынiкi сваёй працы ў сувязi з новай выбарчай кампанiяй. Пра гэта карэспандэнту «Местного самоуправления» расказалi ў Быхаўскiм раёне Магiлёўскай вобласцi.Старшыня Быхаўскага райсавета Любоў Гарэлiкава яшчэ канчаткова не вызначылася, цi будзе балатавацца на новы тэрмiн. Яна прыехала ў Быхаўскi раён па размеркаванню тэхнiкума, усё жыццё адпрацавала тут у сельскiх гаспадарках, а з 2000 года абрана старшынёй райсавета. У яе — вялiкi вопыт працы на зямлi i зносiнаў з людзьмi, i маладыя прыслухоўваюцца да яе меркаванняў. Сёння адным з галоўных клопатаў мясцовых Саветаў Гарэлiкава лiчыць дапамогу вяскоўцам па ўтрыманню гаспадарак, апрацоўцы ўчасткаў i рэалiзацыi прадукцыi. Гэта значыць — трэба дапамагчы людзям зарабiць сабе на жыццё. — Самае галоўнае, што нам удаецца, — гэта добрая, стабiльная абстаноўка ў раёне, — дзелiцца думкамi Любоў Iванаўна. — Таму што мы даходзiм праз нашых дэпутатаў, праз актывы сельскiх Саветаў, праз работнiкаў культуры i аховы здароўя да кожнага чалавека: не кiдаем яго сам насам са сваiмi праблемамi, а дапамагаем iх вырашаць. Гэта i ёсць галоўнае. Селькiя Саветы — самыя наблiжаныя да людзей, не мае сумненняў Гарэлiкава. Паводле слоў Любовi Iванаўны, яны карыстаюцца даверам i павагай людзей. Таму што дэпутаты i старшынi сельскiх Саветаў жывуць сярод людзей i штодня сустракаюцца з iмi. Старшыня Ямнiцкага сельскага Савета Вiктар Мiхайлавiч Бандарчук ведае кожнага вяскоўца ў сваёй акрузе. Ён па адукацыi настаўнiк, а на дэпутацкай працы — больш за 15 гадоў. — Я так лiчу, што аднаму трэба дапамагчы па вялiкаму рахунку, а iншаму — проста дапамагчы працаўладкавацца i гадаваць сваiх дзетак, i ў гэтым ёсць рознiца, — мяркуе старшыня сельскага Савета. — I калi мяне выберуць на наступны тэрмiн, маю намер працаваць такiм чынам: дзяржава павiнна дапамагчы iнвалiдам, старым i нямоглым, а працаздольныя павiнны самi зарабляць. Нам жа трэба толькi даць штуршок. Так што перспектыўная задача — выхаванне людзей, каб яны змаглi выгадаваць сваiх дзяцей, даць iм здароўе i адукацыю. А не звяртацца ў сельсавет па дапамогу, калi на печы ляжыць здаровы i дарослы сын. Вiктар Мiхайлавiч лiчыць, што асноўныя вынiкi апошнiх чатырох гадоў наступныя: маўляў, людзi спакойна жывуць, працуюць i ў нейкай ступенi маюць упэўненасць, што ўлада дапаможа iм, калi будзе неабходнасць. Лiчбамi, тонамi i гадзiнамi гэты вынiк не вымяраецца. Таму што праблемы з’яўляюцца рэгулярна i Савет у меру магчымасцяў вырашае iх. Адны праблемы знiкаюць, з’яўляюцца iншыя, i гэта называецца штодзённай працай мясцовых Саветаў дэпутатаў. Як i заўсёды, робiць прагноз на наступную дэпутацкую чатырохгодку старшыня Савета з Ямнага, найбольшую ўвагу трэба будзе надаваць працы са зваротамi грамадзян. Паводле вопыту Вiктара Мiхайлавiча, падыходы тут даводзiцца мяняць у сярэднiм раз за два гады. Яшчэ нядаўна старшыня сельскага Савета ў аддаленых населеных пунктах бываў раз на месяц, а цяпер, зыходзячы з сённяшнiх патрабаванняў, абавязаны прыязджаць двойчы на месяц. На сувязi з аддаленымi вёскамi — таксама старасты i сельскiя камiтэты актывiстаў. Сваю просьбу цi скаргу можна перадаць праз паштавiка, медыка цi бiблiятэкара, якiя паводле графiкаў наведваюць усе вёскi. «Без гэтых людзей цяжка было б весцi працу», — прызнаецца Бандарчук. На жаль, сёння ў Ямнiцкiм Савеце няма свайго транспарту, каб дабрацца да вёсак: старшыня ўлетку едзiць на веласiпедзе, маўляў, нiчога, ногi працуюць — галава думае, а ў халодны сезон карыстаецца ўласным аўто. Затое сотовы тэлефон, якi ён атрымаў, — вялiкi памочнiк. У людзей цяпер заўсёды ёсць магчымасць знайсцi Вiктара Мiхайлавiча па тэрмiноваму пытанню. Здабыткам апошняга часу называе Любоў Гарэлiкава сiстэму тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання. Актывiзацыя людзей — страстаў i вясковых камiтэтаў — гэта вялiкая дапамога ў працы. — Паводле традыцый, у кожнай вёсцы ёсць лiдары, да якiх цягнуцца людзi, — гаворыць Любоў Iванаўна. — I вось мы гэтых лiдараў зрабiлi сваiмi «сувязнымi». — Дарэчы, вяскоўцы, якiя часта звярталiся да ўладаў з нейкiмi скаргамi, сталi нашымi актывiстамi. Практычна ўсе, — дадае Вiктар Мiхайлавiч. У Быхаўскiм раёне мяркуюць, што сёння функцый, статусу i, адпаведна, уплыву ў мясцовых Саветаў дастаткова, iншая справа — збяднелая матэрыяльная база. Кожнаму старшынi Савета, упэўнена Любоў Гарэлiкава, абавязкова патрэбны бухгалтар i службовы аўтамабiль. Таксама не пашкодзiла б увесцi ў штат адзiнку спецыялiста, якi б займаўся прынцыпам «аднаго акна». Прызнаюцца, што для таго каб паспяваць працаваць па такой сiстэме, не хапае працоўнага часу. — Мы iмкнёмся паспяваць рабiць усё, — запэўнiвае Бандарчук, — але калi ўсё робiцца спехам, то здараюцца i памылкi. Трэба часта i з юрыстам кансультавацца, калi прымаюцца рашэннi i выдаюцца дакументы. А мне як старшынi Савета патрэбен час, каб працаваць з людзьмi. Бо менавiта гэта мая асноўная задача. Зносiны з людзьмi — справа нялёгкая. Вiктар Мiхайлавiч кажа, што 90 працэнтаў вяскоўцаў — людзi разумныя, якiя ведаюць магчымасцi ўлады i сувымяраюць iх са сваiмi жаданнямi. Здараюцца i непрыемныя моманты, але старшыня Савета, «разрульваючы» сiтуацыю, асноўваецца на лiтары закона: калi ёсць закон — трэба выконваць. Потым людзi сустракаюцца i кажуць шчырае «Дзякуй!» — i адразу на душы становiцца лягчэй. Вiктар Мiхайлавiч прапануе ўсiм зацiкаўленым асобам вылучацца ў дэпутаты i нават дапамогу ў афармленнi папер абяцае. Але звычайна здараецца так, што новыя людзi не маюць вялiкай ахвоты пакаштаваць дэпутацкага хлеба. Таму старшыня Савета жадае актыўнасцi i патэнцыйным кандыдатам, i iх выбаршчыкам. — Дэпутаты, якiя цяпер працуюць, маюць аўтарытэт сярод насельнiцтва, — лiчыць Бандарчук. — Не таму, што ў iх ёсць пасведчанне дэпутата, а таму што праблемы iншых для iх — не чужыя. Якiх дэпутатаў будуць абiраць людзi на выбарах у мясцовыя Саветы? — Магу сказаць адным словам — сваiх, — адказвае на пытанне старшыня Быхаўскага райсавета Любоў Гарэлiкава. — I гэта шмат значыць. Свайго дэпутата ведаюць i давяраюць яму. Быхаўскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутаў пачынаюць падводзiць вынiкi сваёй працы ў сувязi з новай выбарчай кампанiяй
|
|