Цыстыт? — На вядро!Доктар адкажа Мы — даўнiя прыхiльнiкi «Звязды» i заўсёды з цiкавасцю чытаем усе матэрыялы на тэмы здароўя i народнай медыцыны. Калi ласка, раскажыце, якiя парады дае траўнiк, жэньшэнявод Iосiф Iосiфавiч Кiсялёў пры лячэннi цыстыта.Сям’я Глушко, Гродна. Цыстыт — гэта запаленне мачавога пузыра, якое ўзнiкае ў вынiку пранiкнення iнфекцыi. Развiццю захворвання спрыяюць фактары, якiя выклiкаюць раздражненне слiзiстай абалонкi мачавога пузыра: пераахаладжэнне цела, частае спажыванне вострых прыпраў, вяндлiны, алкагольных напояў, а таксама запоры. Цыстыт характарызуецца частым мочаспусканнем малымi дозамi, якое суправаджаецца болем. Магчыма з’яўленне ў мачы крывi, часам назiраецца павышэнне тэмпературы i ванiты. У востры перыяд вельмi важна правесцi да канца курс лячэння, рэкамендаванага спецыялiстам. Пры гэтым пажадана прымяняць комплексныя меры, каб папярэдзiць пераход хваробы ў хранiчную форму. Лячэнне цыстыту ў хатнiх умовах абавязкова павiнна праводзiцца пад наглядам спецыялiста ў гэтай галiне, пры гэтым будуць карыснымi наступныя працэдуры. Пры павышанай тэмпературы хвораму трэба заставацца ў ложку, зрабiць цёплую нажную ванну (32—35 градусаў па Цэльсiю), на нiз жывата пакласцi прыпарку з гарачых вотруб’яў цi з варанага шалупiння i размятай бульбы. Прытрымлiвацца малочнай, раслiннай дыеты. Пiць як мага больш толькi цёплых вадкасцяў, не ўжываць вострых прыпраў i алкаголь. Штодзень пiць ваду з 1/2 чайнай лыжкi соды. Калi ёсць запор, нельга прымаць моцных слабiцельных сродкаў (як касторка), замест iх лепш ужываць чарнаслiў, сыраквашу, сырое малако, печаныя яблыкi, сок морквы, кiслую капусту, адвар семя льну. Для палягчэння сiмптомаў болю ў старажытнасцi паспяхова выкарыстоўвалi наступную працэдуру. Чырвоную цаглiну раскалоць папалам, абедзве часткi нагрэць на агнi, каб яны добра прагрэлiся, i пакласцi iх у пустое вядро. Яго краi абкласцi тканiнай, зняць порткi i сесцi голым задам на вядро. Укрыцца пледам. Сядзець, пакуль ад цаглiны будзе iсцi цяпло. Пасля працэдуры надзець цёплую бялiзну i легчы ў ложак. Адвар карэння шыпшыны: 2 сталовыя лыжкi здробненага карэння залiць 1 шклянкай кiпеню, гатаваць 15 хвiлiн, настойваць 2 гадзiны, працадзiць. Пiць па 1/2 шклянкi 4 разы на дзень перад ядой. Адвар лiсця бруснiц: 2 чайныя лыжкi лiсця залiць адной шклянкай вады, гатаваць 15 хвiлiн, астудзiць, працадзiць. Пiць на працягу дня невялiкiмi глыткамi. Настой лiсця марошкi: адну сталовую лыжку лiсця залiць адной шклянкай кiпеню, настойваць 30 хвiлiн, працадзiць. Пiць як мачагонны сродак па 1/4 шклянкi 4 разы на дзень. Настой травы крываўнiка (тысячелистника): 2 чайныя лыжкi травы залiць адной шклянкай кiпеню, настойваць адну гадзiну, працадзiць. Пiць па 1/4 шклянкi 4 разы на дзень да яды. Настой травы макрыцы: адну сталовую лыжку травы (свежай цi сухой) заварыць як чай адной шклянкай кiпеню. Пiць па 1/2 шклянкi 3—4 разы на дзень. Адвар травы хвашчу палявога: 2 сталовыя лыжкi «з верхам» травы залiць адным лiтрам вады, гатаваць 10 хвiлiн, ухутаць, настойваць 20 хвiлiн, працадзiць. Траву хвашча скласцi ў торбачку i прыкладваць на нiз жывата, адвар прымаць унутр па адной шклянцы 2—3 разы на дзень. Калi ёсць бялок у мачы: 1 чайную лыжку семя пятрушкi агароднай здрабнiць у парашок i залiць адной шклянкай кiпеню, настойваць 2 гадзiны, астудзiць, працадзiць. Выпiць на працягу дня. Перад пачаткам лячэння звярнiцеся да спецыялiста па кансультацыю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы — даўнiя прыхiльнiкi «Звязды» i заўсёды з цiкавасцю чытаем усе матэрыялы на тэмы здароўя i народнай медыцыны. Калi ласка, раскажыце, якiя парады да
|
|