21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Любоўю і ўвагай

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

Заiканне можна вылечыць. I папярэдзiць

Сёння стала вельмi модным так званае «паскоранае развiццё дзяцей». Малых ледзь не з пялюшак вучаць пазнаваць лiтары, адрознiваць колеры i формы. Аднак спецыялiсты сутыкнулiся з тым, што ў «развiтых малых» часцей дае збоi нервовая сiстэма. Аднавiць «нервы» потым вельмi няпроста. Заiканне, цiкi, энурэз — нярэдкiя вынiкi празмернай заклапочанасцi бацькоў.

Заiканне — больш прыкметнае з гэтых хвароб. Наогул для чалавека гэты дэфект з’яўляецца сур’ёзнай праблемай. Прыкладна ўжо ў дзевяць гадоў дзiця, якое заiкаецца, пачынае фiксаваць сваю ўвагу на дэфекце мовы i на гэтым фоне ў яго развiваецца комплекс непаўнацэннасцi. У падлетка ўзнiкаюць праблемы зносiнаў з аднагодкамi, дарослым больш цяжка наладзiць асабiстае жыццё i дасягнуць поспехаў у кар’еры. Разам з тым у большасцi выпадкаў гэты дэфект вылечны, пра што ведаюць далёка не ўсе, хто ад яго пакутуе.

— У Беларусi, як i ў iншых краiнах, на заiканне пакутуе 4—5 працэнтаў дзяцей, прычым большасць з iх хлопчыкi, — расказвае Вольга Кiсялёва, загадчыца псiханеўралагiчнага аддзялення Цэнтра паталогii слыху, голасу i маўлення. — Ёсць тры формы заiкання: неўратычная, арганiчная i неўрозападобная. Часцей за ўсё прычынай першай, як у дзяцей так i ў дарослых, з’яўляецца моцны спалох цi стрэс. Яе нескладана вылечыць, асаблiва ў дзецей. Таксама дэфекты маўлення выклiкаюць некаторыя адхiленнi ў моўным апараце цi ў мозгу (наступствы родавай цi чэрэпна-мазгавой траўмы). Прычынай неўрозападобнай формы можа быць паталогiя цяжарнасцi ў мацi: недахоп кiслароду ў кровазвароце цi складаныя роды. У вынiку ў дзiцяцi можа сфармiравацца крохкая нервовая сістэма. Але «слабыя нервы» яно можа атрымаць i ў спадчыну.

Дзеткi з такой нервовай сiстэмай больш чуйна ўспрымаюць навакольны свет, таму яны востра рэагуюць на любы стрэс. Яны больш чулыя, уразлiвыя i крыўдлiвыя, да таго ж яны занадта эмацыянальна ўспрымаюць лiтаральна ўсё, нават жыццё жывёл. Амаль любое дзiця, калi ўбачыць пакрыўджанае кацяня, будзе перажываць, але ўвагу першага будзе лягчэй адцягнуць — малое хутка забудзе здарэнне. А вось дзiця са слабай нервовай сiстэмай можа заплакаць i будзе доўга аб гэтым памятаць. Такому малому часцей сняцца дрэнныя сны, у яго даўжэй захоўваюцца розныя страхi, напрыклад, цемры, адзiноты. Мiж iншым, iснуе своеасаблiвая «норма» на першае i другое. Нормай лiчацца падобныя страхi ва ўзросце да 7 гадоў.

Як правiла, «чуллiвыя» дзецi i больш «хатнiя». Iх цяжэй прывучыць да дзiцячага садка, а некаторых увогуле немагчыма — бывае, што нават адкрываюцца ваніты пры наблiжэннi да «садковага» плота.

Аднак пры ўсёй сваёй празмернай уразлiвасцi, «нервовыя» малыя не саступаюць у развiццi аднагодкам. Трэба толькi развiваць iх гарманiчна, не абцяжарваючы залiшняй iнфармацыяй. Тады нервовая сiстэма ўмацуецца да моманту паступлення ў школу. Нярэдка, дзякуючы свайму тонкаму душэўнаму складу, такiя дзеткi выдзяляюцца на фоне астатнiх i, пры добрых умовах, абганяюць у развiццi сваiх аднагодкаў. З iх часцей атрымлiваюцца творчыя асобы — пiсьменнiкi, журналiсты, мастакi, рэжысёры, спевакi.

Калi слабую нервовую сiстэму дзiця атрымала ў спадчыну (група рызыкi — нехта з бацькоў, хто заiкаецца цi заiкаўся ў дзяцiнстве), то i тут праблему можна папярэдзiць. Для такiх дзяцей асаблiва важны рэжым дня. Своечасовае кармленне i сон, абавязковыя прагулкi на свежым паветры — «тры кiты» ўраўнаважання нерваў. Не трэба дазваляць малому заседжвацца перад тэлевiзарам i за камп’ютарам.

Малое са слабай нервовай сiстэмай бацькi павiнны правiльна заахвочваць i караць. Заахвочваць трэба за любую добра зробленую справу, а пакаранне павiнна быць абавязкова справядлiвым. Недапушчальна зрывацца на дзiцяцi з-за таго, што мацi стомленая цi ў кагосьцi з бацькоў непрыемнасцi на працы.

— Я катэгарычна супраць фiзiчнага пакарання, — гаворыць Вольга Кiсялёва. — Гэта зневажае дзiця i выклiкае злаванне. Сувязь памiж бацькамi i малым парушаецца. Ёсць шмат iншых пакаранняў, дастаткова значных для дзiцяцi. Можна, напрыклад, калi малое правiнiлася, не качаць яго на арэлях, цi адкласцi абяцаны паход у «Макдональдс».

Пасля пакарання бацькам абавязкова трэба дараваць дзiцяцi, сказаць, што яго ўсё роўна любяць! Гэта дапаможа зноў наладзiць цёплыя адносiны.

Нярэдка заiканне (як i цiкi, i энурэз) звязанае з атмасферай, у якой жыве дзiця. Частыя лаянкi памiж бацькамi, бойкi, пiтушчыя бацькi, цi адзiн з iх, занядбанасць, недахоп увагi i зносiнаў — гэта з’яўляецца хранiчнай псiхатраўмiруючай сiтуацыяй, якая выклiкае парушэннi ў нервовай сiстэме маленькага члена сям’i, нават калi ён нарадзiўся з «нармальнымi нервамi».

Але парушэннi могуць узнiкнуць i пры iншай крайнасцi, пры гiперапецы: калi дзiця — кумiр сям’i, яму ва ўсiм патураюць. Гэта таксама шкодна для дзiцячых нерваў. Да таго ж у гэтым выпадку малое можа пачаць манiпуляваць бацькамi — мацней заiкацца, калi яму ў чым-небудзь адмаўляюць. Памылка бацькоў у тым, што яны стараюцца даць шмат непадыходзячай iнфармацыi. Вершы, кнiжкi, гульнi, казкi, як i патрабаваннi дарослых — усё павiнна адпавядаць узросту малога. Нельга забываць i пра тое, што кожны чалавечак мае iндывiдуальны тэмп развiцця i непаўторнае светаўспрыманне. Нельга падганяць сваё дзiця пад кнiжную таблiцу цi пад суседа. Ёсць дзецi-маўчуны, ёсць балбатуны, нетаропкiя i няўрымслiвыя, разважлiвыя i iмпульсiўныя. Надзвычай важна прыглядацца i прыслухоўвацца да свайго, каб лепш ведаць яго асаблiвасцi, яго ўласны жыццёвы рытм, гвалтоўна парушаць якi бывае вельмi небяспечна.

Гэта датычыцца i распаўсюджаных сёння цэнтраў ранняга развiцця. Ужо з трох гадоў, а то i раней, дзяцей рыхтуюць да паступлення ў прэстыжныя гiмназii. Не кожнае малое здольнае справiцца з такiмi нагрузкамi.

Дэфект маўлення таксама можа справакаваць i хуткая гаворка бацькоў. Ва ўзросце ад двух да трох гадоў у дзетак маўленне вельмi нетрывалае, яны толькi пачынаюць будаваць фразы, iдзе бурнае папаўненне слоўнага запасу. У гэты перыяд дарослыя павiнны гаварыць з малым выразна, без «сюсюкання», папраўляць няправiльна сказанае слова i галоўнае — слухаць дзiця!

Нярэдка заiканне развiваецца ў малога, калi ў сям’i двухмоўе. Гэта вельмi вялiкая нагрузка на маўленчы апарат. Толькi калi малое дастаткова валодае адной мовай, можна пачаць вывучаць iншую.

Жыццё — складаная рэч. I бывае, як бы мы нi любiлi адзiн аднаго i сваё дзiця, як бы нi iмкнулiся стварыць цяпло i ўтульнасць у доме, усё ж такi нейкага збою ў нервовай сiстэме пазбегнуць не ўдаецца. Што датычыцца заiкання, то калi яно ўзнiкла раптоўна — учора яго не было, а сёння ўжо ёсць, то адразу трэба звярнуцца па дапамогу да неўролага цi псiхатэрапеўта: яны прызначаць лячэнне, каб зняць наступствы стрэсу.

У выпадках, калi ў дзiцяцi iдзе развiццё маўлення (з двух да трох гадоў) i яно пачынае запiнацца, то трэба абмежаваць нагрузку на яго маўленне на якi-небудзь час: не вывучаць з iм новыя вершы i наогул не даваць яму нiякай новай iнфармацыi. Тады запiнкi могуць знiкнуць самi сабой.

Калi ж праз месяц малое працягвае запiнацца, трэба звярнуцца да лагапеда, псiхатэрапеўта i неўролага. Яны пры заiканнi павiнны разам вызначаць дыягназ i разам прызначаць лячэнне.

Нярэдка бывае так, што дзiця, якое ўжо не заiкаецца, пры якiм-небудзь сполаху цi напружанай абстаноўцы пачынае заiкацца зноў. Напрыклад, пры паступленнi ў ВНУ. Для абiтурыента гэта каласальная нагрузка на нервовую сiстэму. Таму нярэдка менавiта ў гэтым узросце да маладых людзей вяртаецца заiканне. Але не трэба адчайвацца — варта зноў прайсцi лячэнне, бо заiканне будзе перашкаджаць упэўненасцi ў сабе i адэкватнай самаацэнцы. Да таго ж трэба памятаць, што заiканне лягчэй лечыцца да 30 гадоў.

Як правiла, пры заiканнi парушаецца дыханне. У норме мы гаворым на выдыху, а чалавек якi заiкаецца, на ўдыху. У гэтым выпадку дапамагае лагапедычная тэхнiка: яна ставiць правiльнае дыханне, вучыць гаварыць спакойна i не спяшаючыся.

У Беларусi ад заiкання дапамагаюць пазбавiцца ў Рэспублiканскiм цэнтры паталогii слыху, голасу i маўлення ў Мiнску (вулiца Сухая, 8). Лагапеды, неўролагi i псiхiятры ёсць ва ўсiх абласных гарадах.

— На жаль, часта бацькi адкладаюць паход да спецыялiстаў, — гаворыць Вольга Кiсялёва. — Спярша яны дзетак адвозяць да так званых «бабак» i «народных лекараў». У нас у Цэнтры лечыцца дзесяцiгадовая дзяўчынка, бацькi якой вазiлi яе да «бабак», але да дзяўчынкi зноў вяртаўся дэфект. З «народнымi лекарамi» марнуецца час, хвароба пераходзiць у хранiчную форму, якую складана вылечыць.

Заiканне ў дзiцяцi вельмi засмучае бацькоў, аднак гэта не нагода для адчаю. Трэба проста пачаць лячыцца. Звычайна яно паддаецца выпраўленню, але нават дэфект невылечны (што здараецца надзвычай рэдка) спецыялiсты зробяць амаль непрыкметным, цi проста навучаць з iм мiрыцца. А значыць — не пакутаваць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заiканне можна вылечыць. I папярэдзiць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика