«Няма таго...» Бо «...Ёсць загад»Пасля пiсьма Некалi наша вёска Яўсеевiчы была цэнтрам саўгаса i мела ўсё, што належыць: магазiн, пошту, клуб, бiблiятэку... Зараз жа, з першага верасня, зачыняецца i ФАП...Гэтым болем падзялiлiся з рэдакцыяй жыхары вёсак Яўсеевiчы, Янцавiчы, Мольгi i Рылаўцы Лiдскага раёна. Скаргу ж (пры ёй — 67 подпiсаў) «прадыктавала» крыўда: прымалася гэта, лёсавызначальнае рашэнне, так бы мовiць, завочна: людзям нiхто нiчога не сказаў, не патлумачыў... У афiцыйным адказе на публiкацыю мiж радкоў, але ж «змяшчаецца» тлумачэнне, чаму. Цытуем: «...Паводле загаду Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь № 95 ад 30.03.2005, фельдшарска-акушэрскi пункт арганiзоўваецца пры наяўнасцi 900 жыхароў. Яўсеевiцкi ФАП абслугоўвае (трэба, мусiць, пiсаць «абслугоўваў»? — Рэд.) 9 населеных пунктаў з наяўнасцю 350 чалавек, з якiх 218 чалавек непасрэдна абслугоўваюцца ФАПам (в. Яўсеевiчы, Янцавiчы, Мольгi, Рылаўцы), а 132 чалавекi (астатнiя 5 вёсак) звяртаюцца ў Дзiтвянскую амбулаторыю. Дзецi да 15 гадоў назiраюцца ўрачом-педыятрам Дзiтвянскай амбулаторыi. За апошнiя 4 гады на тэрыторыi, якую абслугоўвае ФАП, цяжарныя жанчыны не рэгiстравалiся». I далей — загадчыца ФАПа па адукацыi толькi медсястра i самастойнага прыёму не вядзе. Будынак патрабуе рамонту i не адпавядае санiтарна-гiгiенiчным нормам (няма цэнтралiзаванага водазабеспячэння, ацяпленне — пячное...) Колькасць наведванняў за мiнулы год склала 1051 (3 наведваннi на 1 жыхара ў год пры сярэднiх 9 па Лiдскаму раёну), а штомесячная выручка ад продажу медыкаментаў 180 тысяч рублёў (пры сярэднiх па раёну 60. 000 рублёў). У сувязi з чым i прынята рашэнне аб закрыццi. Але ж заканчваецца афiцыйны адказ досыць аптымiстычна, бо без медыцынскай дапамогi людзi не застануцца. Абслугоўванне вёскi Яўсеевiчы i наваколля ўскладаецца на Дзiтвянскую амбулаторыю. Там, у сувязi з будаўнiцтвам аграгарадка, заканчваецца капiтальны рамонт i пераабсталяванне, ёсць транспарт. Адтуль можна выклiкаць урача на дом. Ды i самiм дабрацца на прыём можна не толькi маршруткамi, але i школьным аўтобусам. ...Растлумачылi б гэта людзям перад тым, як прыняць рашэнне, мо, не давялося б тлумачыць пасля?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалi наша вёска Яўсеевiчы была цэнтрам саўгаса i мела ўсё, што належыць: магазiн, пошту, клуб, бiблiятэку... Зараз жа, з першага верасня, зачыняецца |
|