Маладым iнвалiдам акажуць дапамогу
Сяргей ГРЫБ
КЛОПАТ Да канца года ў Кастрычнiцкiм i Фрунзенскiм раёнах сталiцы плануецца адкрыць аддзяленнi кругласутачнага знаходжання для маладых iнвалiдаў — аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiлi ў камiтэце па працы i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама.Адначасова, на працягу 2007—2009 гадоў аддзяленнi кругласутачнага знаходжання для маладых iнвалiдаў павiнны з’явiцца ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання Ленiнскага, Маскоўскага, Партызанскага, Першамайскага i Цэнтральнага раёнаў, а да 2010 года ў цэнтрах Заводскага, Ленiнскага, Маскоўскага, Першамайскага i Савецкага раёнаў сталiцы адчыняцца аддзяленнi дзённага знаходжання для пажылых грамадзян i iнвалiдаў. Нарэшце, каб наблiзiць сацыяльныя паслугi да жыхароў асобных мiкрараёнаў, мяркуецца адчынiць некалькi фiлiялаў тэрытарыяльных цэнтраў — гаворка, у прыватнасцi, iдзе аб Першамайскiм, Савецкiм i Фрунзенскiм раёнах Мiнска.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца года ў Кастрычнiцкiм i Фрунзенскiм раёнах сталiцы плануецца адкрыць аддзяленнi кругласутачнага знаходжання для маладых iнвалiдаў
|
|