Тры ў адным
Ларыса ЦIМОШЫК
Тры тэатры — два расiйскiя i адзiн беларускi — прадставяць свае спектаклi на сцэне Купалаўскага тэатра
Гэта магчымасць паглядзець на прыму грузiнскай песнi Тамару Гвердцытэлi ў спектаклi «Чалавек з Ламанчы» рэжысёра i «квзэшнiка» Юлiя Гусмана. Гэта ўнiкальная магчымасць пранiкнуць у мiстыку i рэальнасць Гогаля праз яго камедыю «Жанiцьба» разам з любiмымi артыстамi Iгарам Касталеўскiм, Мiхаiлам Фiлiпавым. Гэта рэдкая магчымасць убачыць сёння твор беларускага драматурга Андрэя Макаёнка «Зацюканы апостал» на беларускай сцэне — у пастаноўцы Брэсцкага тэатра. «Фестываль фестываляў» збярэ ў Мiнску тры тэатры. Кожны прывязе па пастаноўцы: Цэнтральны акадэмiчны тэатр Расiйскай Армii, Маскоўскi дзяржаўны тэатр на Пакроўцы i Брэсцкi абласны тэатр драмы i музыкi. З 16 па 22 кастрычнiка ў cталiцы Беларусi пройдзе такiм чынам заключны тыдзень VIII тэлевiзiйна-тэатральнага праекта «Фестываль фестываляў».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры тэатры — два расiйскiя i адзiн беларускi — прадставяць свае спектаклi на сцэне Купалаўскага тэатра |
|