Там наша памяцьБыла вайна На паўднёвай ускраiне Асiповiчаў ёсць помнiк, пра якi вядома ўсiм яго жыхарам. Гэта — гармата, побач — магiлы маёра Iвана Гармашава i малодшага лейтэнанта Гульсун Мустафiнай, што загiнулi ў баях за горад.Аднак побач з iмi на старых гарадскiх могiлках пахавана каля сотнi байцоў коннай рэйдавай групы. Iх, расстраляных з кулямётаў, жыхары горада пахавалi ў вялiкiх брацкiх магiлах. Неяк абазначыць месцы немцы не далi, але ж там, побач, была i засталася вялiкая сасна. Падчас акупацыi туды звозiлi памерлых палонных чырвонаармейцаў. Вазы з iмi цягнулi яшчэ жывыя вязнi, але змарнелыя настолькi, што асобныя назад ужо не вярталiся. Колькi iх там ляжыць, дзе, канкрэтна, нiхто, баюся, не ведае. Там жа пахаваны падпольшчыкi Мiкалай Герасiмчык, Мацвей Кiрыновiч i мой бацька Iосiф Герасiмчык. Кожны раз, калi прыходжу да яго на магiлу, бачу, як зарастаюць хмызняком гэтыя святыя месцы. Агароджы там нiякай няма... А вось цэнтр горада — упрыгожаны i ўпрыгожваецца далей. Згодзен, гэта патрэбна, але ж старыя паўднёвыя могiлкi старэйшыя за сам горад. I там наша памяць. Анатоль Герасiмчык, г. Асiповiчы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На паўднёвай ускраiне Асiповiчаў ёсць помнiк, пра якi вядома ўсiм яго жыхарам. Гэта — гармата, побач — магiлы маёра Iвана Гармашава i малодшага лейтэн
|
|