Бязлiтасная махлярка
Iгар ГРЫШЫН
Каб завалодаць чужой кватэрай, жыхарка Магiлёва прадпрыняла ўсё магчымае — не пашкадавала жыцця зямлячкi.
Арыштаваная за махлярства 26-гадовая жанчына мiнулай зiмой лiтаральна замарозiла гаспадыню жылля, якое ёй спадабалася. Прайдзiсветка да гэтага змагла махлярскiм шляхам завалодаць кватэрай 46-гадовай магiляўчанкi. А для таго, каб канчаткова пазбавiцца ад былой гаспадынi, пайшла на крайнiя меры: у студзенi мiнулага года адурманеную алкаголем жанчыну яна пасадзiла ў «Таёту» i вывезла ў лес у Дзяржынскiм раёне, дзе i кiнула няшчасную на волю лёсу без верхняй вопраткi. У пачатку лютага было знойдзена цела загiнулай з прыметамi пераахаладжэння.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб завалодаць чужой кватэрай, жыхарка Магiлёва прадпрыняла ўсё магчымае — не пашкадавала жыцця зямлячкi |
|