Iмем яго названа вулiца
Дзяцей у нашай сям’i было 9. Самая старэйшая — Ганна: да вайны яна выйшла замуж за маладога трактарыста, якi потым стаў старшынёй калгаса, нарадзiла траiх дзяцей. I муж i яна былi камунiстамi.
За ёй iшоў Мiкiта. Зноў жа да вайны ён скончыў аўташколу. Вучыўся, можна сказаць, блiскуча, бо яго не раз узнагароджвалi грашовымi прэмiямi, каштоўнымi падарункамi, сярод якiх самымi дарагiмi былi кнiгi Мiкалая Астроўскага «Як гартавалася сталь» i Аляксандра Фадзеева «Разгром». Потым ён служыў у войску i адтуль таксама прыйшоў камунiстам. Калi пачалася вайна, брат папрасiўся ў танкавыя войскi i быў накiраваны ў Саратаўскае танкавае вучылiшча. Адтуль — ужо ў званнi афiцэра — трапiў на Сталiнградскi фронт, на Курскую дугу. А за вызваленне Кiева яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Загiнуў ён на Жытомiршчыне. Пахаваны ў брацкай магiле ў вёсцы Мядзелеўка. Мясцовая школа носiць яго iмя. Яшчэ адзiн мой брат Iван ваяваць пайшоў у 17. Ён быў сувязiстам i загiнуў у лютым 1944-га. Але ахвярамi фашызму ў нашай сям’i сталi не толькi яны. Не паспела эвакуiравацца сястра з малымi. I яны (малодшаму паўтара года, старэйшаму — 5) разам з iншымi партызанскiмi сем’ямi апынулiся ў Чачэрскай ратушы. Трымалi iх там тры тыднi, чакалi, што партызаны павыходзяць з лясоў з паднятымi рукамi. А недачакаўшыся, расстралялi ўсiх — i старых i малых... Партызанiў i я. Сувязной была мацi. Такiм вось быў уклад нашай сям’i ў барацьбу з ворагам. Але ж хто цяпер пра гэта ўспамiнае? Добра, iмем Мiкiты названа адна з вулiц. I на Алеi герояў устаноўлена мемарыяльная дошка з яго фотаздымкам... Аляксей Конанавiч Круглiкаў, пастаянны падпiсчык «Звязды» з 50-х гадоў, в. Лукамскiя Паплавы, Чачэрскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяцей у нашай сям’i было 9. Самая старэйшая — Ганна: да вайны яна выйшла замуж за маладога трактарыста, якi потым стаў старшынёй калгаса, нарадзiла т |
|