Дзеткi «жартуюць» — бацькi плацяць
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
У адзiн з кастрычнiцкiх дзён нехта з вучняў (пакуль не ўстаноўлена) распылiў у памяшканнi сярэдняй школы № 5 Жлобiна з балончыка пярцовы газ. У вынiку, як паведамiла прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, усе вучнi i калектыў былi ў спешным парадку эвакуiраваны з будынка. Добра яшчэ, што нiхто не пацярпеў.
А вось адзiн непаўналетнi ўжо атрымаў «прачуханку» ад бацькоў, якiя вымушаны былi заплацiць звыш ста тысяч рублёў за яго штукарства. Ён патэлефанаваў у Бабiцкую СШ Чачэрскага раёна i сказаў, што будынак замiнiраваны. У 140 тысяч рублёў штрафу абышоўся таксама «жарт» некалькiх вучняў адной са школ Мазыра аб знаходжаннi ў ёй бомбы. Свайму ўчынку яны зараз не рады, бо iм давялося мець справу i з работнiкамi праваахоўных органаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адзiн з кастрычнiцкiх дзён нехта з вучняў (пакуль не ўстаноўлена) распылiў у памяшканнi сярэдняй школы № 5 Жлобiна з балончыка пярцовы газ |
|