В.А. дырэктара абанкруцiў гомельскае прадпрыемства
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Скандалы Украiнскi махляр «аперыраваў» незаконнымi крэдытамi i кантрактамi на сотнi тысяч долараўКаб раскрыць гэтае злачынства, супрацоўнiкам КДБ па Гомельскай вобласцi давялося ўпарта папрацаваць i самiм, i папрасiць дапамогi ў кампетэнтных органаў Швейцарыi, Iталii, Кiпра, а таксама ў Нацыянальнага цэнтральнага бюро Iнтэрпола МУС Рэспублiкi Беларусь. Швейцарская кампанiя «Упека індастрыз» (Беларускi трубны завод) з’яўлялася зарэгiстраваным па ўсiх правiлах суб’ектам гаспадарання свабоднай эканамiчнай зоны «Гомель—Ратон». Iнтарэсы яе прадстаўляў выконваючы абавязкi дырэктара прадпрыемства, грамадзянiн Украiны Генадзь Мiхайленка, якi ўжо з самага пачатку сваёй дзейнасцi пачаў займацца рознымi махiнацыямi. Так, у 2001 годзе ў парушэнне ўсiх законаў ён выступiў адначасова ад эстонскай, швейцарскай i багамскiх фiрмаў па набыццю неабходнага абсталявання. У Расii яно каштавала 50 тысяч, а ў Гомелi — 750 тысяч долараў. Мэта — атрымаць большы крэдыт i самому нажыцца на iм. Для гэтага ён заключыў загадзя нявыгадныя для прадпрыемства кантракты. Рознiца памiж рэальным коштам абсталявання i коштам, заяўленым крэдытору, асядала на яго асабiстых валютных рахунках у замежных банках. Ён умудрыўся выкарыстоўваць пры гэтым рэквiзiты неiснуючых фiрмаў, iншыя падробленыя дакументы. Па крэдытных дагаворах з адным гомельскiм банкам прайдзiсвет атрымаў 900 тысяч долараў. У той жа час высветлiлася, што прадпрыемства ў 2003—2005 гадах хадзiла ў даўгах, як у шаўках, i было неплацежаздольным. Калi была ўзбуджана крымiнальная справа, «Упека iндастрыз» мела запазычанасць у 75 тысяч еўра i каля 383 тысяч долараў. Генадзь Мiхайленка асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волi ў калонii ўзмоцненага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi. Акрамя таго, ён павiнен асабiста выплацiць банку звыш мiльярда рублёў, а ў даход дзяржавы звернута яго доля ў статутным фондзе прадпрыемства ў памеры 49,9 працэнта яго актыву. Прыгавор суда ўступiў у законную сiлу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украiнскi махляр «аперыраваў» незаконнымi крэдытамi i кантрактамi на сотнi тысяч долараў |
|