21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад слова да слова

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абалона — 1. Частка далiны ракi, якая ў паводку залiваецца вадой. 2. Слой драўнiны сасны, якi знаходзiцца памiж стрыжнем i карой.

Абывацель — 1. (уст.) Сталы жыхар якой-небудзь мясцовасцi. 2. Чалавек, якi жыве дробнымi, вузкаасабiстымi iнтарэсамi.

Балеткi — лёгкi, мяккi абутак у выглядзе туфляў без абцасаў.

Бiржа — 1. Установа для заключэння фiнансавых i гандлёвых здзелак на каштоўныя паперы i тавары. // Будынак, у якiм знаходзiцца гэта ўстанова. 2. (уст.) Вулiчная стаянка рамiзнiкаў.

Выдыгаць — (разм.) дагаджаць каму-небудзь, выказваць сваю адданасць. // Падлiзвацца, лiслiвiць.

Набрыняць — 1. Набраўшыся вiльгацi, вадкасцi, павялiчыцца ў аб’ёме. 2. Набухнуць.

Навацыя (лац. novatio) — 1. У юрыспрудэнцыi — пагадненне бакоў аб замене аднаго заключанага iмi абавязацельства другiм. 2. Новаўвядзенне.

Оптам — вялiкай колькасцю (пра куплю i продаж тавараў).

Панiка (грэч. panikos) — непераадольны жах i разгубленасць, якiя авалодалi чалавекам або мноствам людзей. // Перапалох, сумятня, выклiканыя гэтым жахам.

Сепаратызм — iмкненне да аддзялення, адасаблення.

Серэнада — 1. Вiтальная песня пад акампанемент лютнi, мандалiны або гiтары, пераважна ў гонар каханай. 2. Род лiрычнага музычнага твора.

Тыфлапедагогiка — навука, якая займаецца пытаннямi выхавання i навучання дзяцей, якiя не бачаць або дрэнна бачаць.

Уверадзiць (уцвярэдзiць) — (разм.) стамiць, змарыць працай; натрудзiць да болю. // Пакалечыць, паранiць.

Хiпi — чалавек, якi парваў са сваiм асяроддзем i вядзе бадзяжны лад жыцця; увогуле людзi, якiя аб’ядналiся ў знак пратэсту супраць iснуючых адносiнаў у грамадстве i кiдаюць апошняму выклiк сваёй пасiўнасцю i бяздзейнасцю.

Экспансiўнасць — парывiстасць, нястрыманасць, бурнае праяўленне пачуццяў.

Юродзiвы — 1. Аскет-вар’ят (або той, хто выдае сябе за вар’ята), якi валодае, на думку вернiкаў, дарам прароцтва. 2. Разумова расслаблены, звар’яцелы чалавек (або той, хто строiць з сябе такога), якi здзяйсняе бессэнсоўныя, недарэчныя ўчынкi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абалона — 1. Частка далiны ракi, якая ў паводку залiваецца вадой. 2. Слой драўнiны сасны, якi знаходзiцца памiж стрыжнем i карой
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика