Парушэнне? Толькi з вiдэафiксацыяй!
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi атрымалi ўказанне не выкарыстоўваць пераносныя радары, якiя не маюць функцыi фота- цi вiдэафiксацыi.
Як паведамiў намеснiк начальнiка ўпраўлення ДАI МУС Беларусi Iгар Ванiцкi, такое рашэнне прынята дзеля таго, каб пазбегнуць канфлiктных сiтуацый памiж вадзiцелямi i «даiшнiкамi». Справа ў тым, што не ўсе «лiхачы», злоўленыя за перавышэнне хуткасцi з дапамогай састарэлага радара, добраахвотна прызнаюць сваю вiну. Некаторыя спрабуюць даказаць, што не парушалi Правiлаў дарожнага руху i абвiнавачваюць у прадузятасцi супрацоўнiкаў Дзяржаўтаiнспекцыi. Аргументаў супраць такiх нахабнiкаў у «даiшнiкаў» сапраўды няшмат. А вось з радарам, якi мае фота- цi вiдэакамеру, парушальнiкам хуткаснага рэжыму спрачацца бессэнсоўна, бо здымкi ўсё дакладна засведчаць. Менавiта такiмi прыладамi зараз рэкамендавана карыстацца супрацоўнiкам ДАI. Тым больш, што, паводле слоў Iгара Ванiцкага, дэфiцыту сучасных радараў Дзяржаўтаiнспекцыя не адчувае.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi атрымалi ўказанне не выкарыстоўваць пераносныя радары, якiя не маюць функцыi фота- цi вiдэафiксацыi
|
|