«На тытунёвым рынку павінен быць наведзены ідэальны парадак»
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па развiццю рынку тытунёвых вырабаў краiны крытыкаваў работу ўрада ў гэтым напрамку.
Прэзiдэнт запатрабаваў ад урада далажыць, як выкананы яго даручэннi па развiццю тытунёвага рынку краiны. «Усё было распiсана да дробязi», — нагадаў ён. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, развiццё тытунёвага рынку Беларусi з’яўляецца праблемным пытаннем. З боку Прэзiдэнта было нямала ўвагi нададзена яго асноўнаму ўдзельнiку — гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман». У рэканструкцыю прадпрыемства дзяржава ўклала больш як Br50 млрд. «А сiтуацыя там неадназначная, што здзiўляе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. З улікам выказаных на нарадзе меркаванняў і прапаноў Прэзідэнт указаў на неабходнасць скараціць тэрміны рэалізацыі праграмы тэхнічнага пераўзбраення гродзенскага «Нёмана» — усе планы павінны ажыццявіцца ўжо ў 2008 годзе. Кіраўнік дзяржавы даручыў у бліжэйшы час вырашыць усе пытанні функцыянавання тытунёвага рынку краіны. Галоўны арыенцір — выпуск якаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі. У завяршэнне Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў хуткім часе самая пільная ўвага будзе звернута на тое, як выконваюцца яго даручэнні, што датычацца дзейнасці алкагольнага, рыбнага, аўтамабільнага рынкаў. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па развiццю рынку тытунёвых вырабаў краiны крытыкаваў работу ўрада ў гэтым напрамку |
|